Восень, калі падумаць, — самая шчодрая пара года. Пахне восень свежымі яблыкамі, радуе золатам дрэваў, глядзіць стракатымі вочкамі астраў, свеціць рыжымі зорачкамі аксамітак, вабіць грыбным лесам. Можна сказаць, што такая ж шчодрая для людзей і восень жыцця. Чалавек залатога ўзросту — мудры і вопытны чалавек, які дакладна ведае, што яму падабаецца, да чаго ён імкнецца. Нездарма кажуць, што на пенсіі жыццё толькі пачынаецца.
Як жывуць людзі залатога ўзросту, у чым яны знаходзяць радасць для сябе, карэспандэнтка высвятляла ва ўдзельнікаў клуба «Нам гады не бяда» (кіраўнік Г. Э. Касцюк), які працуе ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.
Ірына Уладзіміраўна Кіслая:
— Як і для кожнай жанчыны, радасць для мяне — мая сям’я, мае дзеці і ўнукі. Аднак, упэўнена, што на пенсіі стасункі з сябрамі таксама неабходныя. Даўно наведваю клуб «Нам гады не бяда». Заўсёды з задавальненнем мы збіраемся разам, спяваем, танцуем, дзелімся ўспамінамі. Мы адзначаем Дні імянінніка, каляндарныя святы. Сёлета нават збіраліся ў Дзень закаханых. Калі ішла на мерапрыемства, меркавала: «Што ж мы там будзем рабіць?» А нам прапанавалі ўзгадаць сваё першае каханне, і, ведаеце, — на душы стала святлей.
У клубе мы звяртаемся адзін да аднаго па імёнах, гэта дае адчуванне, быццам вярнулася маладосць. А яшчэ нашы сустрэчы — выдатная нагода апрануць свае лепшыя ўборы, а гэта падымае настрой жанчынам любога ўзросту.
Запісала І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара
Пытанне: мой знаёмы хоча стаць дружыннікам? Куды для гэтага трэба звяртацца? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі…
Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…
На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…
Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…
Рэзанансны выпадак адбыўся ў адной з вёсак Дзятлаўскага раёна. Ураджэнец Дзятлаўшчыны, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вярнуўся…
Кожны павінен ведаць, як паводзіць у экстрэмальнай сітуацыі, каб выратаваць сябе і тых, хто побач.…