Восень, калі падумаць, – самая шчодрая пара года. Пахне восень свежымі яблыкамі, радуе золатам дрэваў, глядзіць стракатымі вочкамі астраў, свеціць рыжымі зорачкамі аксамітак, вабіць грыбным лесам. Можна сказаць, што такая ж шчодрая для людзей і восень жыцця. Чалавек залатога ўзросту – мудры і вопытны чалавек, які дакладна ведае, што яму падабаецца, да чаго ён імкнецца. Нездарма кажуць, што на пенсіі жыццё толькі пачынаецца.

Як жывуць людзі залатога ўзросту, у чым яны знаходзяць радасць для сябе, карэспандэнтка высвятляла ва ўдзельнікаў клуба “Нам гады не бяда” (кіраўнік Г. Э. Касцюк), які працуе ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Ірына Уладзіміраўна Кіслая:

– Як і для кожнай жанчыны, радасць для мяне – мая сям’я, мае дзеці і ўнукі. Аднак, упэўнена, што на пенсіі стасункі з сябрамі таксама неабходныя. Даўно наведваю клуб “Нам гады не бяда”. Заўсёды з задавальненнем мы збіраемся разам, спяваем, танцуем, дзелімся ўспамінамі. Мы адзначаем Дні імянінніка, каляндарныя святы. Сёлета нават збіраліся ў Дзень закаханых. Калі ішла на мерапрыемства, меркавала: “Што ж мы там будзем рабіць?” А нам прапанавалі ўзгадаць сваё першае каханне, і, ведаеце, – на душы стала святлей.

У клубе мы звяртаемся адзін да аднаго па імёнах, гэта дае адчуванне, быццам вярнулася маладосць. А яшчэ нашы сустрэчы — выдатная нагода апрануць свае лепшыя ўборы, а гэта падымае настрой жанчынам любога ўзросту.

Запісала І. КАЎКЕЛЬ

Фота аўтара

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации