Categories: Падзеі

Дыялог думак. Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта Беларусі

Святлана Крэйдзіч, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку»:

— У Пасланні Прэзідэнта прагучалі словы: «Мы павінны стварыць для людзей з абмежаванымі магчымасцямі такія ўмовы, каб яны ў далейшым маглі атрымаць добрую адукацыю, прафесійныя навыкі і быць запатрабаванымі на рынку працы. Свет вакол гэтых людзей павінен стаць іншым».

Радуе, што кіраўнік дзяржавы не абыякавы да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Аднак, напрыклад, для навучання дзяцей-інвалідаў па зроку неабходна ствараць спецыяльныя ўмовы, калі яны вучацца па месцы жыхарства. У нашай рэспубліцы ёсць і спецыялізаваныя школы для дзяцей з парушэннямі зроку, адна з іх — гродзенская, якая ў свой час лічылася лепшай у Савецкім Саюзе. Важна, каб працоўнае месца такога дзіцяці было абсталявана камп’ютарам з сінтэзатарам гуку. Сярод настаўнікаў, якія працуюць у інтэгрыраваных або спецыялізаваных класах, абавязкова павінны быць ціфлапедагогі, якія ведаюць азбуку Брайля, бо вучыць сляпых «на слых» няправільна. Па месцы жыхарства арганізаваць такое даволі складана. Напрыклад, у свой час мне давялося самой вывучыць шрыфт Брайля і перапісваць для свайго дзіцяці тэксты, каб умовы яго навучання ў звычайнай школе не адрозніваліся ад умоваў іншых вучняў.

Калі асаблівыя дзеці паспяхова скончаць школу, у іх ёсць магчымасць паступаць і вучыцца ва ўніверсітэце. А для запісу і запамінання лекцый можна выкарыстоўваць звычайныя дыктафоны, ды і дапамогу здаровага сябра ніхто не адмяняў. Вельмі многія інваліды па зроку атрымліваюць вышэйшую адукацыю.

У нашай краіне ёсць спецыялізаваныя заводы, якія адносяцца да Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, дзе могуць працаўладкавацца асаблівыя людзі. Ёсць і шэраг спецыяльнасцяў, з якімі справяцца сляпыя — педагогі ў спецыялізаваных школах, журналісты (у тым ліку спецыялізаваных СМІ), юрысты, праграмісты. Аднак гэта больш характэрна для буйных гарадоў. Шмат інвалідаў па зроку і сярод работнікаў культуры. У іх — ідэальны слых, яны могуць добра іграць на музычных інструментах, спяваць, могуць быць арганізатарамі святаў.

Многія інваліды па зроку таксама паступаюць у Гродзенскі медыцынскі каледж на спецыяльнасць «масажыст» (там набіраецца цэлая група такіх людзей з усёй краіны). Пасля заканчэння па размеркаванні яны трапляюць у розныя рэгіёны нашай рэспублікі і паспяхова працуюць.

У Беларусі шмат інвалідаў, якія, як і ўсе мы, хочуць жыць, працаваць, быць карыснымі для грамадства і сваёй краіны. І гэта правільна. Дарэчы, часам людзі з абмежаванымі магчымасцямі здольны зрабіць больш і лепш, чым іх здаровыя равеснікі. Але для гэтага патрэбны ўвага, дапамога, запатрабаванасць, умовы.

Запісала І. ЛЕАНІДАВА

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

22 часа ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

1 день ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

2 дня ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago