Дятлаўчане на Гродзенскім “ЛітФэсце”

Галоўная падзея для ўсіх кнігалюбаў і знатакоў слова  – X Гродзенскі абласны фестываль кнігі “ЛітФэст” – адбыўся 6 чэрвеня ў горадзе Гродне. Актыўны ўдзел у свяце прыняла Дзятлаўская раённая бібліятэка. Работнікі бібліятэкі стварылі для гасцей сапраўдную казку на сваёй інтэрактыўнай пляцоўцы “Лясная хаціна Ягіні Дзятлаўскай”. Галоўныя гераіні свята – Баба Яга і яе сяброўка Кікімара – сустракалі гасцей жартамі і забавамі. Вельмі спадабалася  гасцям і жыхарам горада праходзіць  жартоўнае  “МРТ” з выдачай лісткоў рэкамендацый ад Ягіні.  Эксклюзіўная фотазона са ступай Ягі стала сапраўдным хітом – яркія кадры зрабілі сотні дарослых і дзяцей. Папулярнасцю карысталіся  вялікія падлогавыя шашкі і гульня “Крыжыкі–нулікі”. Кожны знайшоў занятак па душы.

Яшчэ адной прыемнай падзеяй для нашай установы ў рамках свята стала падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу сярод публічных бібліятэк “Лэпбук – гісторыя #4Рэгіёна”. Спецыяльнай узнагародай – падзякай і каштоўным падарункам  адзначана творчая работа “Край родной, навек любимый” філіяла “Данілавіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” за любоў да спадчыны і стварэнне высокамастацкай творчай работы.

Святлана СЕРБІН,
загадчыца аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метыдычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

51 минута ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

53 минуты ago

Безопасное управление транспортным средством

По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…

2 часа ago

Электробезопасность в новогодние праздники

Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…

4 часа ago

Эффективность принимаемых мер по сокращению количества пустующих домов

Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…

4 часа ago

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

20 часов ago