Галоўная падзея для ўсіх кнігалюбаў і знатакоў слова – X Гродзенскі абласны фестываль кнігі “ЛітФэст” – адбыўся 6 чэрвеня ў горадзе Гродне. Актыўны ўдзел у свяце прыняла Дзятлаўская раённая бібліятэка. Работнікі бібліятэкі стварылі для гасцей сапраўдную казку на сваёй інтэрактыўнай пляцоўцы “Лясная хаціна Ягіні Дзятлаўскай”. Галоўныя гераіні свята – Баба Яга і яе сяброўка Кікімара – сустракалі гасцей жартамі і забавамі. Вельмі спадабалася гасцям і жыхарам горада праходзіць жартоўнае “МРТ” з выдачай лісткоў рэкамендацый ад Ягіні. Эксклюзіўная фотазона са ступай Ягі стала сапраўдным хітом – яркія кадры зрабілі сотні дарослых і дзяцей. Папулярнасцю карысталіся вялікія падлогавыя шашкі і гульня “Крыжыкі–нулікі”. Кожны знайшоў занятак па душы.

Яшчэ адной прыемнай падзеяй для нашай установы ў рамках свята стала падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу сярод публічных бібліятэк “Лэпбук – гісторыя #4Рэгіёна”. Спецыяльнай узнагародай – падзякай і каштоўным падарункам адзначана творчая работа “Край родной, навек любимый” філіяла “Данілавіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” за любоў да спадчыны і стварэнне высокамастацкай творчай работы.




Святлана СЕРБІН,
загадчыца аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метыдычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае