Я чалавек рахманы, але калі што, кажу праўду-матку ў вочы.
Вось і нядаўна “зачапіла”. Неяк неспадзеўкі давялося прачытаць на адным з сайтаў гутарку з вывезенымі з Беларусі полькамі. Захацелася выказацца, бо, як аказалася, адна кабета з Ваўкавыска, другая – з Ліды, нейкая Ірэна Бярнадская. Пражыўшы ў Лідзе ўсё сваё жыццё, пра такога лідара, што “вёў” лідскіх палякаў у дзень заўтрашні, я не чуў. Пра тых, што збіраюцца ў Доме польскім па вуліцы Кірава, ведаю і падтрымліваю іх дзейнасць. Быў сведкам таго, як яны ладна выступалі на фестывалі нацыянальнасцей, што праходзіць штогод ля Палаца культуры і дзе свае таленты разам з беларусамі паказваюць палякі, украінцы, рускія, татары, яўрэі і іншыя. Прызнаюся, у пазамінулым годзе адзін з калектываў Дома польскага (а іх там некалькі) сваімі спевамі і музыкай мяне так завёў, што я, адвесіўшы паклон маладзіцы, што стаяла побач, кінуўся з ёю ў скокі. Ведаю таксама, што сын маіх знаёмых у Доме польскім вывучаў польскую мову. Але ж, здаецца, Ірэна Бярнадская да ўсяго гэтага ніякага дачынення не мела.
Зацікавіла мяне гэта асоба. Параспытваў пра яе аднаго, другога. Аказалася, сапраўды ўзначальвала яна ў Лідзе суполку ад незарэгістраванага Саюза палякаў. У свой час гэта арганізацыя не захацела быць з грамадскай арганізацыяй “Саюз палякаў на Беларусі”, хаця там дэкламавалі і пацвярджаюць, што сваю задачу бачаць у захаванні сваёй нацыянальнай спадчыны: гісторыі, мовы, культуры. Якая з гэтага выснова? Значыць, задачы ў тых, што аддзяліліся, іншыя, лідарамі іншага руху захацелі быць. Ну, і да чаго ў рэшце рэшт яны дайшлі са сваёй дзейнасцю? Старшыня Саюза палякаў Анжаліка Борыс, прадстаўнік арганізацыі Андрэй Пачобут, Марына Цішкоўская, Ганна Панішава і лідчанка Ірэна Бярнадская былі затрыманыя за шэраг незаконных масавых мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці ўдзельнікаў антысавецкіх бандфарміраванняў, што дзейнічалі ў час і пасля Вялікай Айчыннай вайны, здзяйснялі грабяжы, забойствы мірнага насельніцтва Беларусі, знішчалі маёмасць. У сакавіку генеральная пракуратура ўзбудзіла ў адносінах іх крымінальную справу за распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці. Артыкул сур’ёзны, згодна з нашым заканадаўствам, пакаранне па ім свеціць няслабае… Ды тут траім з вышэйпералічаных пашчасціла. Праваахоўнікі падтрымалі прапанову: раз так дбаюць аб інтарэсах Польшчы, то пшэпрошам у яе абдымкі. Гэта цяпер, згодна з інтэрв’ю, якое даюць, Ірэна Бярнадская і яе каляжанка Марыя падаюць сябе такімі гераінямі-гаротніцамі. (А мы ж родную хатку ў Лідзе і Ваўкавыску праехалі…) Сапраўды ж, напэўна, ад радасці падскаквалі ў тым бусе, што браў накірунак да польскай мяжы: не хочацца ж адказваць перад законам за свае дзеянні. Ну, а зараз, вядома, для паказухі фанабэрацца! Маўляў, мы, калі б трэба было, і пакутавалі б… Хаця што гэта за “пакуты”, калі цяпер успамінаюць, як самі кажуць, турэмныя байкі і смяюцца? Маўляў, спаць даводзілася на другім ярусе, быццам маладым, крыжаванкі складалі, каб потым разгадваць, малюнкі малявалі, чыталі: на Валадарцы добрая бібліятэка, у адрозненне ад Жодзіна, дзе адны кодэксы… Дарэчы, кодэксы прачытаць патрэбна было ўважліва. Можа, убілі б сабе ў галовы, што жыць трэба па законах той краіны, у якой жывеш.
Каляжанкі кажуць, што ў Польшчы палякі ім дзякавалі, хоць нічога гераічнага яны не зрабілі. А сапраўды, за што гэта ім там дзякавалі? За варожасць, якую хацелі прарасціць у Беларусі? Прайдзіцеся па лідскіх Слабадзе, Расляках, Цэнтры, скажыце мясцовым палякам: “Давайце смуту сеяць” – адмахнуцца, як ад назойлівай мухі, і пагоняць прэч. Бо такая смута даспадобы не ім, а тым, хто там, у суседняй краіне, для Беларусі жадае горшай долі.
Што ж цяпер робяць каляжанкі з Ліды і Ваўкавыска? “Схадзілі ў цырульню і зрабілі прычоскі. Паелі. Мы і цяпер нічога такога не робім, хоць і хацелася б рабіць, нешта планаваць”, – прызнаецца Ірэна. “Мы толькі адпачываем, паляпшаем стан здароўя і прыходзім у сябе… Ірэнка не дае мне сядзець і прымушае ездзіць з ёй на ровары і не думаць пра нешта негатыўнае, – кажа Марыя. – Хочацца працаваць, функцыянаваць як нармальны чалавек і быць карысным для людзей і Польшчы”. Разумеюць кабеты: каму лайдачкі патрэбныя? Трэба ж адпрацоўваць дадзеную ласку. Іначай не будзе за што прычоску рабіць, смачна есці і нават можна равэжа пазбавіцца. Вось і нясуць несусветнае, як глядзелі, так і глядзяць праз скажальную прызму на краіну, у якой нарадзіліся, ствараюць перад кім трэба малюнак быццам бы ўшчамлення правоў палякаў у Беларусі.
Больш таго (што мяне абурыла ў інтэрв’ю), Ірэна не раз згадвае Бога і касцёл. Ну, з гэтым яўны перабор! Ці ёй не ведаць запаведзь: “Не вымаўляй імя Госпада Бога твайго дарма”. Гэта першае. Другое: калі жанчына ўжо лічыць сябе такім веруючым чалавекам, няўжо не памятае, што не раз казаў Ісус пра крывадушнасць і якое зло нясуць крывадушнікі? Ну, а калі памятае, чаму не задумаецца над сваімі паводзінамі? Па яе ж уласных словах, “раней ці пазней Пан Бог усё паставіць на свае месцы”.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…
Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…
Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…
На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…
30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…
Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…