Пачатак бягучага тыдня абвясціў новыя перамогі аграрыяў. 8 жніўня віншавалі з працоўнымі дасягненнямі адказных рупліўцаў сельскіх палеткаў КСУП “Дварэц-Агра”: лепшымі ў гаспадарцы сталі сямейны экіпаж камбайнераў Андрэя і Сяргея Ляўкевічаў, якія не першы год працуюць у тандэме на камбайне КЗС-1218, і вадзіцель МАЗ-555147 Дзмітрый Маліка, які сёлета працуе на адвозцы збожжа ад камбайнаў.
Павіншаваць працаўнікоў, перадавікоў сёлетняга жніва прыехалі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Сяргей Халява і старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алена Бераснева. Яны пажадалі хлебаробам моцнага здароўя, радаснага настрою, новых дасягненняў, сямейнага дабрабыту і, нягледзячы ні на што, упэўненасці ў заўтрашнім дні, уручылі Падзячныя лісты і сертыфікаты на атрыманне грашовых прэмій, а таксама падарункі з прафсаюзнай сімволікай.
Словы віншаванняў перадавікам раёна выказалі старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Андрэй Сатараў, старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, кіраўнік КСУП “Дварэц-Агра” Дзмітрый Каско, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Сачык.
Яны выказалі хлебаробам падзяку за актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі, высокія паказчыкі ў працы, старанне. Праца лепшых працаўнікоў раёна была адзначана каштоўнымі падарункамі.
Музычныя віншаванні хлебаробы прымалі ад работнікаў Дзятлаўскага дома культуры і народнай творчасці.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…
Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…
Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…
В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…
Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga