Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш славуты зямляк, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу «Псалтыр». Гарадскі пасёлак Любча сёлета святкуе яшчэ адзін юбілей – 405 гадоў з дня заснавання Любчанскай друкарні. З нагоды двух юбілеяў у г.п. Любча прайшло тэатралізаванае гістарычнае свята «Друкаванае слова ў Любчы».

Напачатку ў Любчанскім гарадскім доме культуры прайшлі гістарычна-краязнаўчыя чытанні. Падчас сваіх выступленняў Мікалай Гайба, Тамара Кавальчук, Ірына Царук, Кацярына Драчылоўская гаварылі аб кніга-выдавецкіх традыцыях на Навагрудчыне, дзейнасці друкарні ў Любчы, наогул аб ролі Любчанскага краю ў развіцці кнігадрукарскай справы ў Беларусі.

Галоўнай падзеяй мерапрыемства стала закладка капсулы з пасланнем нашчадкам непадалёку ад Любчанскага замка на месцы ўстаноўкі памятнага знака да юбілею заснавання Любчанскай друкарні. Тэкст паслання нашчадкам зачытаў старшыня Любчанскага сельвыканкама Іван Ярмац.

Затым працоўныя і творчыя калектывы, жыхары пасёлка тэатралізаваным шэсцем прайшлі ад Любчанскага замка да цэнтральнай плошчы.

На жаль, даджлівае надвор’е ўнесла свае карэктывы ў праграму святкавання. Афіцыйнае адкрыццё свята адбылося на сцэне гарадского дома культуры пры ўдзеле намесніка старшыні Навагрудскага райвыканкама Святланы Каралько і старшыні Любчанскага сельвыканкама Івана Ярмаца.

Насычанай і цікавай была канцэртная праграма мерапрыемства. Са сцэны гучалі песні ў выкананні аматарскіх калектываў Навагрудчыны, у тым ліку артыстаў Уселюбскага дома культуры.

Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца, музыкі і песні «Белыя Росы» прайшоў пры поўным аншлагу. Бурнымі авацыямі і шчырымі апладысментамі сустракалі мясцовыя жыхары і госці свята артыстаў ансамбля.

Источник

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дапамажыце адшукаць чалавека
Осторожно! Мошенничество!
Вишинг. Не попадись на удочку мошенников

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации