Тут жа працуе найцікавейшы “Друкарскі двор XVI ст.”. Ён, упэўнены арганізатары, абавязкова прыцягне ўвагу не толькі гасцей, але і фатографаў, аператараў тэлебачання. Бо адно з цэнтральных месцаў на ім займае зубр у стылі стымпанк, зроблены з дэталяў і шрыфтоў друкарскіх машын XVIII – XX стагоддзяў. Гэты арт-аб’ект стане сімвалам пачатку беларускага пісьменства. А для гасцей – яшчэ і прывабнай фотазонай.
Друкарскі двор – адзін са складнікаў праекта калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава “У пошуках страчанага”. У межах яго таксама выходзяць гістарычныя кнігі на аснове фотаздымкаў і паштовак, прысвечаныя розным гарадам Беларусі. Усяго іх 25 – сімвалічная лічба да чвэрці стагоддзя незалежнасці Беларусі. Апошнія выданні – пра Гродна, Слонім і Навагрудак. Да прыкладу, да нядаўняга часу было вядома крыху больш за сотню старых выяў Слоніма, але калекцыянеру ўдалося адшукаць новыя. Такім чынам сёлетняя сталіца Дня беларускага пісьменства атрымае сапраўды шыкоўны падарунак – выданне аб сваім мінулым больш чым з 600 паштоўкамі і фотаздымкамі канца XIX – пачатку XX стагоддзя.
Таксама ў межах працы “Друкарскага двара” жадаючыя даведаюцца пра сакрэты вырабу паперы па тэхналогіях XVI стагоддзя. І нават могуць на памяць аб свяце надрукаваць на ўзноўленым друкарскім станку часоў Скарыны першую старонку яго “Бібліі”. Дарэчы, адразу пасля свята ў Слоніме “Друкарскі двор” адправіцца на Маскоўскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш, дзе традыцыйна шырока прадстаўлена беларуская кніга.
Гродненская правда
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…