Добрыя пажаданні і Ганаровая грамата Генадзю Сураўцу

У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна прайшло ўрачыстае мерапрыемства: на заслужаны адпачынак праводзілі ваеннага камісара Генадзя Сураўца.

За плячыма Генадзя Тадэвушавіча амаль 38 гадоў выслугі, з іх у сістэме ваенных камісарыятаў ён працаваў са снежня 2003 года, у чэрвені 2011-га быў прызначаны ваенным камісарам Дзятлаўскага раёна.

За бездакорную шматгадовую службу, асабісты ўклад у забеспячэнне мабілізацыйнай гатоўнасці раёна, актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці Генадзю Тадэвушавічу падзякаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама. Кіраўнік раёна пажадаў цяпер ужо ветэрану поспехаў на новым этапе жыцця, моцнага здароўя, дабрабыту, каб кожны пражыты дзень прыносіў станоўчыя эмоцыі і добры вопыт, які трэба перадаваць новаму пакаленню. Андрэй Уладзіміравіч выказаў упэўненасць, што Генадзь Тадэвушавіч пасля непрацяглага адпачынку абавязкова будзе запатрабаваны на новым працоўным месцы.

Да пажаданняў кіраўніка раёна далучыліся галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Таццяна Зінкевіч.

У сваю чаргу Генадзь Суравец шчыра падзякаваў гасцям за цёплыя пажаданні і адзначыў, што заўжды гатовы вакарыстаць свой жыццёвы і працоўны вопыт у грамадзянскай прафесіі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Следчы камітэт інфармуе. Не забудзьце дома флікер

Такі заклік жыхарам Дзятлаўшчыны адрасаваў старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Макуца: – У…

16 минут ago

Безопасность на рабочем месте – залог снижения рисков возникновения чрезвычайных ситуаций

Работники Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям регулярно проводят профилактические мероприятия с трудовыми коллективами. Недавно такая…

18 минут ago

Па тэме з аналітыкай. Каб за зіму дачу не абнеслі

Тэма З заканчэннем агароднага сезону дачы пусцеюць Праблема Зімой дачная маёмасць прываблівае злодзеяў Слова спецыяліста…

21 минута ago

Прамая тэлефонная лінія

13 кастрычніка з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

60 минут ago

Праваахоўнікі не тэлефануюць у месенджарах

Пра гэта жыхарам Дзятлаўшчыны ў чарговы раз нагадвае следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Клок:…

16 часов ago

Александр Лукашенко ознакомляется с научными разработками гражданского и оборонного назначения

Президент Беларуси Александр Лукашенко ознакомляется с научными разработками гражданского и оборонного назначения, сообщает БЕЛТА. Глава…

17 часов ago