Categories: Падзеі

Добрыя справы ад Чырвонага Крыжа

Прайшло чарговае пасяджэнне прэзідыума раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа”, на якім разгледжаны пытанні аб выкананні гадавога фінансавага плану ў першым квартале 2018 года і аб правядзенні месячніка Чырвонага Крыжа.

Са справаздачай выступіла старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. Расказала, што за першы квартал гэтага года фінансавы план выкананы ўжо на 54,98% (на рахунак раённай арганізацыі паступілі ўзносы ў памеры 5697 рублёў 66 капеек). На фіксаванае членства пераведзены некалькі пярвічак: РайЦГЭ, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аптэкі №55. Сярэдні памер членскага ўзносу складае 2,5 рубля, аднак грошы пералічылі не ўсе пярвічныя арганізацыі раёна. Усяго на Дзятлаўшчыне 46.

Нядаўна ў раёне стартаваў месячнік Чырвонага Крыжа. У рамках яго праходзяць дабрачынныя і сацыяльна накіраваныя мерапрыемствы. Распачата акцыя “Пачні дапамагаць вясной”. Валанцёры аб’яднання паўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні тэрыторыі прылеглай да Дома самастойнага сумеснага пражывання, што ў аграгарадку Гезгалы. Навучэнцы ўстановаў адукацыі раёна ў рамках месячніка ўзгадалі гісторыю стварэння Таварыства Чырвонага Крыжа, намалявалі эмблемы і тэматычныя плакаты. Актывісты руху наведалі стацыянарныя ўстановы для пажылых людзей у Казлоўшчыне і Гезгалах. У пярвічных арганізацыях раёна доўжацца дабрачынныя акцыі па зборы адзення і абутку “Куфар дабра” і кніжак аб дабрыні – “Лаўка дабра”. Таксама раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа прыняла ўдзел у свяце да Дня сям’і, якое ладзілася ў ДЦРД №2 горада Дзятлава, былі ўручаны падарункі дзецям. На працягу месячніка функцыянуюць капілкі для збору грашовых сродкаў, якія будуць выкарыстаны на патрэбы падапечных Чырвонага Крыжа. У рамках месячніка запланаваны і іншыя добрыя справы.

Таксама на пасяджэнні абмяркоўвалася, як і надалей развіваць валанцёрскі рух на Дзятлаўшчыне. Было прапанавана ў Гезгалаўскай сярэдняй школе стварыць спецыяльны валанцёрскі атрад і замацаваць яго за бальніцай сястрынскага догляду. А ў аграгарадку Дварэц наладзіць супрацоўніцтва навучэнцаў мясцовай школы з удзельнікамі клуба ветэранаў працы «У коле сяброў», які працуе пры аддзеле культуры і адпачынку «Дварэцкі дом культуры».

У чэрвені запланавана правесці пашыранае пасяджэнне прэзідыума раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа”, на якое будуць запрошаны лідары пярвічных арганізацый, некаторыя з іх падзеляцца вопытам работы.

Ірына СТЫРНІК

Стоит почитать:

Сустрэчы ў працоўных калектывах

Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта

Беларусь против табака

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

12 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

16 часов ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

1 день ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

1 день ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

1 день ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

1 день ago