Прайшло чарговае пасяджэнне прэзідыума раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа”, на якім разгледжаны пытанні аб выкананні гадавога фінансавага плану ў першым квартале 2018 года і аб правядзенні месячніка Чырвонага Крыжа.

Са справаздачай выступіла старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. Расказала, што за першы квартал гэтага года фінансавы план выкананы ўжо на 54,98% (на рахунак раённай арганізацыі паступілі ўзносы ў памеры 5697 рублёў 66 капеек). На фіксаванае членства пераведзены некалькі пярвічак: РайЦГЭ, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аптэкі №55. Сярэдні памер членскага ўзносу складае 2,5 рубля, аднак грошы пералічылі не ўсе пярвічныя арганізацыі раёна. Усяго на Дзятлаўшчыне 46.

Нядаўна ў раёне стартаваў месячнік Чырвонага Крыжа. У рамках яго праходзяць дабрачынныя і сацыяльна накіраваныя мерапрыемствы. Распачата акцыя “Пачні дапамагаць вясной”. Валанцёры аб’яднання паўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні тэрыторыі прылеглай да Дома самастойнага сумеснага пражывання, што ў аграгарадку Гезгалы. Навучэнцы ўстановаў адукацыі раёна ў рамках месячніка ўзгадалі гісторыю стварэння Таварыства Чырвонага Крыжа, намалявалі эмблемы і тэматычныя плакаты. Актывісты руху наведалі стацыянарныя ўстановы для пажылых людзей у Казлоўшчыне і Гезгалах. У пярвічных арганізацыях раёна доўжацца дабрачынныя акцыі па зборы адзення і абутку “Куфар дабра” і кніжак аб дабрыні – “Лаўка дабра”. Таксама раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа прыняла ўдзел у свяце да Дня сям’і, якое ладзілася ў ДЦРД №2 горада Дзятлава, былі ўручаны падарункі дзецям. На працягу месячніка функцыянуюць капілкі для збору грашовых сродкаў, якія будуць выкарыстаны на патрэбы падапечных Чырвонага Крыжа. У рамках месячніка запланаваны і іншыя добрыя справы.

Таксама на пасяджэнні абмяркоўвалася, як і надалей развіваць валанцёрскі рух на Дзятлаўшчыне. Было прапанавана ў Гезгалаўскай сярэдняй школе стварыць спецыяльны валанцёрскі атрад і замацаваць яго за бальніцай сястрынскага догляду. А ў аграгарадку Дварэц наладзіць супрацоўніцтва навучэнцаў мясцовай школы з удзельнікамі клуба ветэранаў працы “У коле сяброў”, які працуе пры аддзеле культуры і адпачынку “Дварэцкі дом культуры”.

У чэрвені запланавана правесці пашыранае пасяджэнне прэзідыума раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа”, на якое будуць запрошаны лідары пярвічных арганізацый, некаторыя з іх падзеляцца вопытам работы.

Ірына СТЫРНІК

Стоит почитать:

Сустрэчы ў працоўных калектывах

Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта

Беларусь против табака

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации