Добры дзень, суседзі!

Такая цёплая, гасцінная, добразычлівая патрыятычная акцыя прайшла ў рамках тыдня, прысвечанага Дню народнага адзінства. Удзел у ёй прынялі жыхары нашай Дзятлаўшчыны і суседняй Навагрудчыны.

Сімвалічна, што акцыя пачалася на сакральным для дзятлаўчан месцы – абеліску Славы, дзе экскурсавод Алена Абрамчык нагадала землякам 84-гадовую гісторыю дня, калі ўз’яднаўся народ Беларусі.

У памяць аб героях, якія цаной свайго жыцця абаранялі Дзятлава ў гады Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да Вечнага агню і ў саставе калоны пад дзяржаўнымі сцягамі здзейснілі патрыятычны аўтапрабег да мяжы Дзятлаўскага і Навагрудскага раёнаў, дзе адбылася знакавая сустрэча іх кіраўнікоў і дэлегацый.

Старшыня Навагрудскага райвыканкама Сяргей Чаркоўскі павітаў дзятлаўчан, ад жыхароў Навагрудчыны старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэю Садоўскаму ўручылі каравай з пажаданнямі дабра і здароўя.

У адказ дзятлаўчане аддзякавалі суседзяў сваім караваем.

– Шчыра вітаем вас, дарагія суседзі, на дзятлаўскай зямлі! Прыемна, што сёлета праводзіцца такое мерапрыемства ў межах міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Нездарма акцыя, якая праходзіць у межах Дня народнага адзінства, называецца “Добры дзень, суседзі!”, больш цёплага і трапнага яе вызначэння і прыдумаць немагчыма. Асабліва актуальным гэта свята стала пасля 2020 года. Гэтым мерапрыемствам мы, жыхары Дзятлаўшчыны і Навагрудчыны, пацвярджаем сваё імкненне да адзінства. Сёння, як ніколі, мы цэнім мір, якога шчыра жадаем не толькі землякам, але і суседзям. З надыходзячым святам! Міру, шчасця, дабрабыту вам! – павітаў усіх Андрэй Садоўскі.

На дзятлаўска-навагрудскай мяжы гучалі песні, шчырыя пажаданні, былі пацісканні рук і сяброўскія абдымкі, пасля чаго суседзі памяняліся маршрутамі і паехалі ў госці адзін да аднаго.

У нашым раёне ўвазе гасцей з Навагрудчыны прадставілі экскурсію-знаёмства з горадам Дзятлавам. Дзятлаўчане на пару гадзін акунуліся ў атмасферу аднаго з самых старажытных і высакагорных гарадоў Беларусі – Навагрудка.

У суправаджэнні мясцовага экскурсавода, гараджанкі Марыі, наведалі ключавыя славутасці горада, сярод якіх – касцёл Святога Архангела Міхаіла, дом-музей Адама Міцкевіча і замкавая гара, дзе зараз ідуць работы па аднаўленні замка.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

7 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

8 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

8 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

8 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

8 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

8 часов ago