Пад такой назвай на раённым фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2022” у Дзятлаве прайшла прэзентацыя падвор’яў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў.
Яе ўдзельнікі здзіўлялі не толькі набыткамі сёлетняга ўраджайнага сезона, але і вынікамі сваёй паўсядзённай работы, дасягненнямі, навінкамі тэхнікі. Выставачныя павільёны і пляцоўкі прымалі наведвальнікаў у мікрараёне сквера Дварчаніна.
Па добрай традыцыі дасягненні аграрыяў і перапрацоўшчыкаў ацанілі кіраўнікі службаў раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, таксама да іх далучыўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сіняк, які з рабочай паездкай знаходзіцца на Дзятлаўшчыне.
Спачатку накіраваліся да тэхнікі прадпрыемстваў, якая дапамагае спраўляцца ў полі, на аб’ектах будоўлі і добраўпарадкавання. Затым падзівіліся на дажыначныя караваі гаспадарак, наведалі гасцінныя пляцоўкі Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” і ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, дзе ладзіліся дэгустацыі прадукцыі.
З песнямі, жартамі, духмяным хлебам новага ўраджаю гасцей віталі і на падвор’ях сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – КСУПаў “Хвінявічы”, “Войневічы”, “Жукоўшчына”, ААТ “Дварэц-Агра”, філіяла “АграМілк”, ААТ “Граніт-Агра”. Пра новы ўраджай “беларускага шоўку” расказалі работнікі ААТ “Дварэцкі льнозавод”. Сваю прадукцыю прадставілі і перапрацоўшчыкі “другога хлеба” – вытворчы ўчастак Боркі ААТ “Рагозненскі крухмальны завод”.
З упэўненасцю можна сказаць: гэты сельскагаспадарчы сезон быў паспяховы для раёна, дзякуючы працавітым рукам і прафесіяналізму хлебаробаў і спецыялістаў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…