На Дзятлаўшчыне завяршыўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі.
У ім паўдзельнічалі ўсе арганізацыі і прадпрыемствы нашага раёна.
ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” таксама не застаўся ў баку ад акцыі. У кожным з лясніцтваў ажыццяўляліся работы па навядзенні парадку на прылеглых тэрыторыях, у альтанках, размешчаных у лясным масіве, у лесу ўздоўж аўтамабільных дарог.
У Вензавецкім лясніцтве падышлі да справы добраўпарадкавання творча: сёлета на яго тэрыторыі заклалі яблыневы сад. Работнікі лясгаса, супрацоўнікі лясной аховы і вучні Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы высадзілі 90 яблыневых дрэваў на падворку, дзе размешчана мясцовая пасека.
Па словах ляснічага Вензавецкага лясніцтва Івана Струка, карысць ад такога яблыневага саду двайная – і мясцовым пчолам раздолле для медазбору, і людзям – духмяны пачастунак. Дарэчы, добры ўраджай яблыкаў з маладых яблыняў абяцалі ўжо праз два-тры гады пасля іх пасадкі.
Акрамя таго, на працягу месячніка ў лясніцтве былі добраўпарадкаваны дэндрасад і экалагічная сцяжына, ужо сёння гатовыя прымаць новыя экскурсіі.
Наталля АВЯРЧУК
Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…
16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…