Добраўпарадкаванне. Аляксандр Бараноўскі: “Дэпутаты павінны паказваць прыклад”

У Беларусі да завяршэння набліжаецца добраахвотная рэспубліканская акцыя “Лес! Дабро! Парадак!”, якая пачалася 16 сакавіка і скончыцца 18 красавіка, прадаўжаецца месячнік па навядзенні парадку.

Дзятлаўчане іх актыўна падтрымліваюць. На гэты раз свой уклад у чысціню ляснога масіва, які знаходзіцца на ўскрайку горада Дзятлава за заправачнай станцыяй, унёс дэпутацкі корпус раёна.

– Акцыя скіравана на навядзенне парадку ў лясным фондзе, падрыхтоўку месцаў масавага адпачынку да летняга сезона, добраўпарадкаванне памятных пахаванняў, абнаўленне лясоў. – расказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Разам нашы суайчыннікі імкнуцца прывесці ў належны выгляд і памножыць адно з галоўных прыродных багаццяў, якім валодае Радзіма, – лес. Першымі работы па добраўпарадкаванні ў гэтым масіве праводзілі супрацоўнікі раённага выканаўчага камітэта. Сёння ж грамадскую ініцыятыву пераняў дэпутацкі корпус раёна. Надвор’е выдалася сонечным, цёплым. Разам тут з задавальненнем працуюць дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, прыйшлі на дапамогу і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Упэўнены: калі ўсе работы ў гэтым урочышчы скончацца, жыхарам і гасцям раёна будзе прыемна любавацца мясцовымі краявідамі, бо побач знаходзіцца ажыўленая траса і заправачная станцыя.

Падобныя ініцыятывы даўно сталі добрай традыцыяй для дэпутатаў раёна. Да мерапрыемстваў і акцый на карысць малой радзімы мы далучаемся кожны год па некалькі разоў – вясной і восенню. Сярод акцый, у якіх прымаем удзел, “Дай лесу новае жыццё”, ініцыятывы па ўборцы памятных месцаў, суботнікі. Упэўнены, што, у першую чаргу, дэпутаты павінны паказваць станоўчы прыклад насельніцтву і выбаршчыкам, каб і людзі не заставаліся раўнадушнымі, у якіх умовах мы жывём. Беларусь славіцца сваёй прыгажосцю і чысцінёй, а іх ствараем мы разам.

– Вельмі рады, што на граніцы тэрыторыі нашага сельсавета наводзіцца парадак. Людзям будзе прыемна, радасна праязджаць па добраўпарадкаваных мясцінах, тым больш, што побач знаходзіцца помнік на брацкай магіле знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхароў Дзятлаўскага гета, – зазначыў старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Ігар Хітро. – Недалёка праходзіць дарога да санаторыя “Радон”, рух па ёй ажыўлены, нярэдка міма праязджаюць госці, у тым ліку з іншых краін, таму хочацца, каб тут былі прыгожыя і дагледжаныя краявіды.

Увогуле сельвыканкамы заўжды падтрымліваюць прапановы жыхароў сельскіх саветаў па навядзенні парадку. Людзі найчасцей звяртаюцца з ініцыятывай па навядзенні чысціні на вясковых могілках. Менавіта з падобнымі просьбамі да мяне тэлефануюць старасты населеных пунктаў. На іх адгукваемся, арганізуем суботнікі. Людзі самі зацікаўлены ў чысціні і добраўпарадкаванні. Напрыклад, сёлета ўжо пачаты работы на могілках вёскі Пенчыцы, удзел у іх прымуць і мясцовыя жыхары. Цяпер сумесна з сельскагаспадарчым філіялам “АграМілк” ажыццяўляецца высечка хмызнякоў у аграгарадку Раклевічы каля помнікам загінулым землякам. Стараемся, каб як мага больш куточкаў сельскай мясцовасці набывала прыемны выгляд.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці

Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…

10 часов ago

ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?

Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…

11 часов ago

Сям’я! Служым разам!

Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…

11 часов ago

Придется ли брать зонты на линейку? Синоптики рассказали о погоде 1 сентября

В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…

12 часов ago

Золотой стал серебряным призером чемпионата мира по академической гребле

Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…

14 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

14 часов ago