Кіраўніцтва Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта на пастаяннай аснове штотыднёва па суботах па адзіным тэлефонным нумары 6-12-51 праводзіць прамыя лініі.

У час іх жыхары нашага раёна маюць магчымасць пазваніць, агучыць хвалюючыя іх пытанні, атрымаць адказы і пры падтрымцы раённага кіраўніцтва знайсці канструкцыйныя рашэнні ўзніклых сітуацый.

Так, 12 ліпеня з 9 да 12 гадзін прамую тэлефонную лінію праводзіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі. Кіраўніку раёна паступіла пяць званкоў. Большасць пытанняў былі абгрунтаваныя, аднак знайшліся заяўнікі, якія тэлефанавалі па надуманай тэме, упаўнаважыўшы саміх сябе прадстаўляць інтарэсы іншых людзей па праблемах, якіх, як пазней устанавілі спецыялісты раённых службаў, не існуе.

Звароты, што паступілі старшыні райвыканкама, тычыліся прыватызацыі займаемага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, аднаўлення па чацвяргах ранейшага аўтобуснага маршруту праз вёску Горка, асфальтавання вуліц вёскі Малыя Шастакі, апрацоўкі сельскагаспадарчых земляў філіялам “АграМілк” РУП “Гроднааблнафтапрадукт”. Па гэтых пытаннях раённым службам дадзены адпаведныя даручэнні, спецыялістамі будзе прааналізавана, што можна зрабіць для іх вырашэння.

Адна жыхарка гарадскога пасёлка Казлоўшчына патэлефанавала з заявай, што ў кватэры ў яе суседзяў працякае дах. Пры гэтым людзі не ўпаўнаважвалі сваю суседку на прадстаўленне іх інтарэсаў. Разам з тым, раённыя службы адразу ж выехалі па заяве і ўстанавілі, што ніякіх працечак даху ў суседняй кватэры няма. Спецыялісты спрацавалі хутка і прафесійна, калі заяўніца хацела праверыць зладжанасць рэагавання, хутчэй за ўсё яна не расчаравалася, на жаль, падобныя неаб’ектыўныя заявы (ці жарты?) аднімаюць рэсурсы і час, якія могуць і павінны быць патрачаны на сапраўды важныя і неабходныя для людзей і раёна справы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации