Міласэрнасць, чалавечнасць, шчырая ўвага, клопат аб людзях – усё гэта складальнікі прафесіяналізму работнікаў сацыяльнай сферы.
На адрас работнікаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прагучалі шчырыя віншаванні з прафесійным святам, асабліва старанныя былі адзначаны прэміямі, узнагародамі, падарункамі.
– Ваша прафесія – свайго роду мастацтва чалавечнасці, – звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстасці адзначыў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. – У яе аснове ляжаць міласэрнасць, добразычлівае стаўленне да людзей, жаданне прыносіць ім карысць, не чакаючы падзякі і ўзнагароды, таму ў вашай службе выпадковых людзей няма. Вы, як сонца, саграваеце і даяце надзею тым, хто мае ў іх найбольшую патрэбу. Заставайцеся вернымі і адданымі сваёй справе, шчасця вам, здароўя, поспехаў і дабрабыту ў сем’ях.
Ігар Станіслававіч уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама сацыяльным работнікам Святлане Бакей і Наталлі Лішык. Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама адзначаны інспектар Іна Жыбко, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Інэса Стырнік, сацыяльныя работнікі Алена Угрын, Таццяна Кібінь, Сняжана Кулік. Падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” атрымалі дырэктар ЦСАН Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, сацыяльны работнік Руфіна Бахар, сядзелка Жанна Стральцова, старшы інспектар па кадрах Таццяна Нічыпаровіч.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель пажадала работнікам сферы Божага блаславення і дапамогі ў працоўных буднях, падзякавала за прафесіяналізм, дабрыню і спагадлівасць, чуласць і цярпенне, якія яны праяўляюць штодзень.
– Вы матулі, жонкі, сёстры, умееце любіць, аддаючы сябе без астатку, прабачаць і прымаць людзей такімі, якія яны ёсць, – прадоўжыла віншаванні дырэктар ЦСАН Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык. – Цяплом сваіх сэрцаў зберагаеце не толькі блізкіх, але і людзей, якія чакаюць вас як уласных дачок у вызначаны час. Вы смела берацеся нават за самыя складаныя справы, з многімі з іх спраўляецеся не горш за мужчын, але жадаю, каб кожная з вас побач заўсёды адчувала моцнае мужчынскае плячо. Заставайцеся такімі ж добрымі, шчырымі, непаўторнымі.
Падарункі ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання ўручыла яе старшыня Алена Макоўская. Імі адзначаны Валянціна Саламевіч, Валянціна Баландзіна, Наталля Чыжык, Таццяна Піцук, Данута Болтач. Яшчэ адным падарункам прафсаюзны лідар адзначыла работніцу, якая сёлета выйшла на заслужаны адпачынак, – Дануту Болтач.
Музычныя віншаванні і цудоўны настрой супрацоўнікам сацыяльнай сферы дарылі Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Ала Чарняўская, Алена Касцюк, Чэслаў Свіб, удзельнікі народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі” і ансамбля Дварэцкага дома культуры “Мара”.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Указ Президента Беларуси №234 от 20 июля 2026 года обновил порядок ведения банка данных граждан,…
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…