Для каго ўсе дарогі адкрыты?

У Палацы творчасці дзяцей і моладзі адбылося ўшанаванне таленавітых школьнікаў і студэнтаў Прынёмання – лаўрэатаў стыпендыі Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”.

Стыпендыятамі ад Дзятлаўшчыны сталі навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Ксенія Калодзіч і гімназіі № 1 Гардзей Самахвал.

 

На мерапрыемстве яны пабывалі разам з намеснікам старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, старшынёй раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Вольгай Жэлезоўскай і метадыстам Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Людмілай Канавалік.

Нашы маладыя землякі падзяліліся ўражаннямі ад урачыстасці.

Гардзей Самахвал:

– Прыемна было паўдзельнічаць у такой сустрэчы, парадавала добразычлівая атмасфера, цікавая праграма. Кожны з нас атрымаў Ганаровую грамату “за высокія дасягненні ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці” і Пасведчанне аб прысуджэнні стыпендыі Гродзенскага абласнога аддзялення “Беларускі фонд міру”. На сцэне нас віншавалі старшыня аддзялення Іван Калбаска і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Галіна Курганская. Цырымонія пакінула самыя станоўчыя эмоцыі, хаця для мяне падобнае мерапрыемства не першае, бо ў скарбонцы поспехаў – перамогі ў рэспубліканскай анлайн-віктарыне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, адборачным туры тэлевізійнай шоу-віктарыны “Я ведаю!”, прызавое месца за раённы этап алімпіяды па хіміі, дзе спаборнічаў са старэйшымі вучнямі ў секцыі за 9 клас. Разам з тым хочацца яшчэ многага дабіцца. Рыхтуюся да фіналу гульні “Я ведаю”, старанна вучуся. Сваім равеснікам таксама жадаю не стаяць на месцы і каб разумелі, што поспехі даюцца няпроста, каб стараліся, прыкладалі намаганні на шляху да мэты.

Ксенія Калодзіч:

– Я ўдзельніца, прызёр, пераможца раённага і абласнога этапаў прадметных алімпіядаў, тройчы выпускніца Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, думаю, менавіта за старанную вучобу і актыўнасць атрымала стыпендыю фонду. Была прыемна ўражана абласной цырымоніяй, асабліва кранулі цёплыя словы Галіны Курганскай – “ты малайчына, ў цябе ўсё атрымаецца, так трымаць”, якія яна сказала, уручаючы мне ўзнагароды. Бонусам для маладых удзельнікаў сустрэчы стала новая мастацкая кінастужка “Брэменскія музыкі”. Як адзначыў Іван Калбаска, для нас выбіралі самае папулярнае і рэйтынгавае. Мне спадабалася, бо люблю і аднайменны савецкі мультфільм. Вядома ж, парадавалі і натхнілі на далейшыя поспехі словы выступаючых аб тым, што мы – гонар сваіх школ, раёнаў, Гродзеншчыны, прыклад для малодшых дзяцей і што дарогі для нас адкрыты. Узнікла жаданне яшчэ лепш вучыцца, працаваць над сабой. У мяне важны перыяд жыцця: рыхтуюся да цэнтралізаваных экзаменаў, выпускнога балю, паступлення, стараюся ўдзельнічаць у важных справах школы. Іншым навучэнцам таксама жадаю быць працавітымі, бо пад ляжачы камень вада не цячэ, а на шляху да пастаўленых мэтаў няхай заўжды дапамагаюць зацікаўленасць і матывацыя.

Ірына СТЫРНІК

Фота ўдзельнікаў цырымоніі

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

24 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago