Дэвіз і талісман Дня беларускага пісьменства да свята ў Слоніме можа прапанаваць кожны жадаючы

Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў першыя выходныя верасня ў Слоніме.

На яго з’едуцца аўтары, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі з усёй Беларусі. Завітаюць таксама замежныя пісьменнікі. Разам з імі галоўнымі ўдзельнікамі свята стануць, канешне, чытачы – як малыя, так і дарослыя.
Сёння Слонім ужо рыхтуецца сустрэць гасцей. А каб зрабіць свята яшчэ больш прыцягальным для шырокага кола беларусаў і замежных гасцей, вырашана, што ў Дня пісьменства з’явяцца свой гучны дэвіз і сімвал, ён жа – талісман. Прапанаваць іх можа кожны жадаючы.
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама і Слонімскі райвыканкам абвясцілі конкурс па вызначэнню дэвіза і сімвала свята. Плануецца, што дэвізам стане слова ці кароткі выраз, які будзе ўтрымліваць ідэю Дня беларускага пісьменства, а талісманам – пазнавальны персанаж, які таксама будзе асацыіявацца са святам. Адначасова ад удзельнікаў чакаюць прапаноў, як дэвіз і сімвал могуць выкарыстоўвацца падчас свята –сувенірная прадукцыя, упрыгожванне горада, асобныя эпізоды мерапрыемства і гэтак далей.
Абмежаванняў па ўзросце ўдзельнікаў конкурсу, іх прафесійнаму статусу і няма. Аўтарамі могуць стаць і асобны чалавек, ці калектыў. Пры гэтым колькасць праектаў ад аднаго аўтара не абмежавана.
Прапановы прымаюцца да 22 сакавіка ў адвольным выглядзе. Іх можна даслаць па электроннай пошце на адрас slonim-ideolog@tut.by.
Пераможцы будуць вызначаны да 2 красавіка ў дзвюх намінацыях: дэвіз свята і яго талісман. Яны стануць ганаровымі гасцямі Дня беларускага пісьменства ў Слоніме.
Фото з архіву «ГП»
Таццяна Кузнячэнкава
administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

10 минут ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

4 часа ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

8 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

8 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

9 часов ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

1 день ago