Дэталёва аб патрабаваннях працоўнага заканадаўства

20 кастрычніка на Дзятлаўшчыне ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама былі арганізаваны і праведзены два семінары на актуальныя тэмы.

Спецыялістаў па кадрах арганізацый раёна ў кінатэатры “Спадарожнік” сабраў семінар: “Аб выкананні заканадаўства аб працы, занятасці”. Удзел у пасяджэнні прыняў галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Курленка.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Дорда расказала прысутным аб новаўвядзеннях Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія ўступяць у сілу з 1 студзеня 2024 года. Дзмітрый Курленка спыніўся на тыповых парушэннях, якія выяўляюцца пры правядзенні праверак. Былі разгледжаны пытанні аб захаванні патрабаванняў заканадаўства аб занятасці насельніцтва, недапушчэнні выплаты заработнай платы “ў канвертах”, парадку прыёму на работу. Ірына Баравік, намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, растлумачыла, як павінна праводзіцца работа па  рэалізацыі Дэкрэта № 18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у ненадзейных сем’ях”.

Семінар па тэме: “Аб выкананні заканадаўства па ахове працы” для адказных спецыялістаў і інжынераў па ахове працы арганізацый раёна прайшоў у гэты ж дзень на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з удзелам галоўнага дзяржаўнага інспектара Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандра Паўловіча, памочніка доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыі Шымчык.

Галоўны спецыяліст аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Латушка, адзначыла добрую работу арганізацый па ахове працы, самым галоўным паказчыкам якой з’яўляецца колькасць няшчасных выпадкаў у раёне – яна не перавысіла ўзровень мінулага года. Тэму прадоўжыў Аляксандр Паўловіч, які засяродзіў увагу прысутных на правілах расследавання няшчасных выпадкаў, правільным афармленні дакументаў. Нагадаў аб неабходнасці неадкладна паведамляць кіраўніку арганізацыі аб кожным выпадку траўматызму на рабочым месцы, аб абавязковым утрыманні ўсіх дакументаў па ахове працы  ў актуальным стане. Аляксандр Паўловіч паведаміў аб тыповых парушэннях, якія выяўляюцца на практыцы і за якія адказныя асобы прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Марыя Шымчык расказала пра правядзенне комплекснай гігіенічнай ацэнкі ўмоваў працы, акцэнтавала ўвагу на тэрмінах і ўмовах яе правядзення. Адзначыла, што 70 % парушэнняў прыходзяцца на ўтрыманне ў неналежным стане тэрыторый арганізацый, на другім месцы – заўвагі да санітарна-бытавых памяшканняў, на трэцім – тэрміны прыдатнасці медыкаментаў у аптэчцы. Прысутныя інжынеры па ахове працы задалі Аляксандру Паўловічу і Марыі Шымчык пытанні, якія тычыліся праблемных момантаў, што сустракаюцца ў рабоце, і атрымалі на іх дэталёвыя тлумачэнні.

Марына ЛЯШЧУН
Фота Ірыны СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

11 часов ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

11 часов ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

11 часов ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

11 часов ago

“Дажынкі-2026”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

12 часов ago

Уражаннямі пра свята дзеляцца ўдзельнікі дзятлаўскай дэлегацыі

Сяргей Гайдук, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання…

12 часов ago