Дэпутацкія клопаты. Як жывеш, гарадскі пасёлак Казлоўшчына?

У час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну выязны прыём грамадзян у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда.

Да Міхаіла Сяргеевіча па пытаннях, якія тычыліся добраўпарадкавання, звярнуліся дзве жыхаркі гарадскога пасёлка.

Пасля прыёму, каб даведацца, якая работа праводзіцца на тэрыторыі сельсавета для забеспячэння дастойнага ўзроўню жыцця людзей, дэпутат агледзеў вуліцы і ўстановы гэтага населенага пункта. Разам са старшынёй Казлоўшчынскага сельвыканкама Алай Гародка ён пабываў у мясцовым магазіне “Родны Кут”, пацікавіўся асартыментам тавараў напярэдадні каталіцкага і праваслаўнага святаў, у Казлоўшчынскай сярэдняй школе аб адукацыйным працэсе пагутарыў з дырэктарам Ігарам Данільчыкам, а затым накіраваўся на крыніцу ў гонар іконы Божай Маці “Живоносный Источник”, якая знаходзіцца ў маляўнічым куточку гарадскога пасёлка і стала прывабным месцам для адпачынку людзей.

У Чысты чацвер напярэдадні Вялікадня Міхаіл Сяргеевіч, падтрымліваючы добрыя народныя традыцыі, пакаштаваў сцюдзёнай вады і абмыў ёю твар. Сваім землякам дэпутат адрасаваў самыя шчырыя і добрыя пажаданні да свята – здароўя, шчасця, міру, дабрабыту.

Напрыканцы ён падвёў вынікі рабочага візіту:    

– Жыхары Казлоўшчыны звярнуліся на прыём з пытаннем, аб якім гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на інаўгурацыі, калі адзначаў, што гэта пяцігодка будзе пяцігодкай якасці. За яе нам належыць зрабіць як мага больш, каб наблізіць умовы жыцця сельскага насельніцтва да гарадскога. Зварот, які падпісалі жыхары Казлоўшчыны, якраз тычыцца камфортнага пражывання, арганізацыі зоны адпачынку каля мясцовага возера. Яго цяпер якраз прыводзяць у парадак, выдзелены грошы, пытанне кантралюе і адсочвае райвыканкам, ёсць спонсары. Мной дадаткова будзе накіраваны дэпутацкі зварот у арганізацыі, якія гэтым займаюцца. Упэўнены, што гэта зона адпачынку атрымаецца прыгожай і патрэбнай для людзей.

Наведалі сёння і Казлоўшчынскую сярэднюю школу, дзе ўзнімалася яшчэ адно актуальнае пытанне – нагрузкі на настаўнікаў з-за справаздачаў. Тэма неаднаразова закраналася на ўзроўні кіраўніка дзяржавы і ўрада, бо паступалі скаргі наконт вялікіх аб’ёмаў дакументаў, папераў, якія часам дубліруюць адна адну і гэта забірае час, што павінен траціцца на вучэбна-выхаваўчую работу. Мы пагутарылі, пытанні, якія былі закрануты, абавязкова будуць накіраваны ў Міністэрства адукацыі на імя міністра для адпаведнага рэагавання.

Наступная тэма абмяркоўвалася з прадстаўнікамі прыватнага бізнесу Дзятлаўскага раёна. Яна тычылася заканадаўства, у якое цяпер з улікам даручэнняў Прэзідэнта ўносяцца змяненні і дапаўненні для стварэння больш спрыяльных умоваў для бізнес-асяроддзя, каб людзі, якія займаюцца прадпрымальніцтвам, атрымалі больш шырокія магчымасці для развіцця сваёй справы, а гэта і працоўныя месцы, і падаткі, і ў цэлым вельмі важныя дзяржаўныя задачы. Прапановы, што прагучалі, будуць накіраваны ў структуры, якія абагульваюць усю інфармацыю для ўнясення патрэбных і важных змяненняў у заканадаўства краіны.

Яшчэ адно пытанне, якое чакае рэагавання, паступіла ад жыхароў вёскі Горка, яно таксама наконт добраўпарадкавання і ўзята на дэпутацкі кантроль.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

2 часа ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

4 часа ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

18 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

18 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

18 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

19 часов ago