Дэпутацкія клопаты. У цэнтры ўвагі зноў пытанні камфорту і якасці жыцця

21 мая чарговы прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда.

Са сваім пытаннем да народнага абранніка звярнуліся двое дзятлаўчан, якія прадстаўлялі інтарэсы жыхароў вуліцы Катоўскага райцэнтра. Заяўнікі расказалі, што іх вуліца – гэта мікрараён прыватнай забудовы 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Нягледзячы на даволі салідны “ўзрост”, тут адсутнічае асфальтавае пакрыццё, няма цэнтральнага водазабеспячэння, хаця некаторыя жыхары ў свой час гаспадарчым спосабам падключыліся да гэтай выгоды. Падтрымкай дэпутата дзятлаўчане паспрабавалі заручыцца адразу па двух пытаннях: правесці ваду і падсыпаць вуліцу асфальтагранулятам.

Як стала вядома, першую задачу яны імкнуліся спрабавалі вырашыць, стварыўшы таварыства ўласнікаў, згодна з указам Прэзідэнта № 480, які рэгулюе праваадносіны ў гэтым кірунку. Аднак ужо на этапе заказу праектна-каштарыснай дакументацыі некаторыя домаўладальнікі адмовіліся, што павялічыла кошт работ для астатніх.

Міхаіл Сяргеевіч параіў дзятлаўчанам звярнуцца ў Дзятлаўскае РУП ЖКГ па выдачу тэхнічных умоваў на падключэнне водазабеспячэння да існуючага цэнтральнага водаправода і пры наяўнасці падобнай магчымасці вырашыць задачу такім чынам. Да другога пытання аб выкананні асфальтагранулятнага пакрыцця можна будзе звярнуцца пазней, пасля завяршэння гэтых работ.

Яшчэ адзін зварот да дэпутата быў па тэлефоне. Ён тычыўся паступлення маладога жыхара раёна з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта пытанне Міхаіл Орда таксама ўзяў на дэпутацкі кантроль.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#депутат #Дятловщина

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

13 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago