Дэпутацкія клопаты. Міхаіл Орда: “Я абсалютна даступны для людзей”

Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб у раённым выканаўчым камітэце правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда.

Да Міхаіла Сяргеевіча звярнуліся восем заяўнікаў, але пытанняў прагучала значна больш.

Жыхароў раёна хвалявалі такія тэмы, як магчымасць атрымання адукацыі ў дыстанцыйнай форме, добраўпарадкаванне могілак і сельскіх населеных пунктаў, асфальтаванне ўчастка дарогі, якасць аказання медыцынскай дапамогі, работа гарадской ліўневай каналізацыі, выкарыстанне штучных кветак на могілках, стан ачышчальных збудаванняў Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, тэрміны рамонту гарадской лазні і іншыя.

Некаторыя заяўнікі атрымалі адказы ўжо ў час прыёму, іншыя тэмы патрабуюць больш дэталёвага вывучэння, аднак усе ўзнятыя пытанні застануцца на кантролі ў дэпутата.

Напрыканцы Міхаіл Орда пракаменціраваў важнасць такіх сутрэч з насельніцтвам:

– Прыёмы – адна з формаў работы дэпутата Палаты прадстаўнікоў са сваімі выбаршчыкамі. Яны галасуюць і на пяць гадоў “уручаюць” мандат свайму абранніку, таму маюць поўнае законнае і маральнае права, калі гэта неабходна, прыйсці да свайго дэпутата і задаць хвалюючае пытанне.

Сёння разглядаліся самыя розныя тэмы, нават пытанне зямельнай спрэчкі паміж суседзямі, зноў прагучала праблема ачышчальных збудаванняў сырзавода. Сёлетні год – Год якасці, а яна павінна тычыцца не толькі выпушчанай прадукцыі, але і жыцця. Калі чалавеку невыносна жыць, то, безумоўна, яго праблема патрабуе вырашэння. Паколькі Дзятлаўскі філіял, якому належаць ачышчальныя збудаванні, – гэта прадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, то менавіта адкрытае акцыянернае таварыства павінна ўзяцца за рашэнне пытання і планаваць сродкі. Будзем займацца гэтай тэмай.

Звароты заяўнікаў, звязаныя з утрыманнем дарог, камунальнай гаспадаркай і іншыя, мы адрасуем адказным службам, якія курыруюць акрэсленыя сферы, усе яны застануцца на кантролі ў дэпутата Палаты прадстаўнікоў.

Калі я выбіраўся, мы з жыхарамі раёна дамаўляліся, што мае тэлефоны ёсць у райвыканкаме. Калі ўзнікае вострая патрэба, можна прыходзіць не толькі на прыём грамадзян, але і напрамую тэлефанаваць. Яшчэ раз пацвярджаю, што я абсалютна даступны і гатовы падключацца і вырашаць тыя пытанні, якія ёсць у людзей.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

2 часа ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

17 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

17 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

18 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

18 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

19 часов ago