8 мая ў раённым выканаўчым камітэце асабісты прыём грамадзян правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда.
Па выніках прыёму Міхаіл Сяргеевіч расказаў, якія пытанні цікавяць жыхароў Дзятлаўшчыны:
– Сярод іх – матэрыяльная база Цэнтральнай раённай бальніцы. Я ў сваю чаргу звяртаўся ў Міністэрства аховы здароўя наконт набыцця флюараграфічнага апарата “Пульмаскан”. На сёння абсталёўваецца для яго кабінет. Як і абяцаў раней, для Новаяльнянскай гарпасялковай бальніцы ўжо набыты і функцыянуе аўтамабіль медыцынскай дапамогі.
Безумоўна, дзятлаўчан хвалюе пытанне аднаўлення работы басейна. Як мне расказалі ў райвыканкаме, цяпер дакументы праходзяць дзяржаўную экспертызу. Літаральна ў чэрвені-ліпені пачнуцца будаўнічыя работы.
Магу парадаваць і тых, хто займаецца спортам і доўгі час марыў пра хакейную каробку. На сёння Гродзенскі аблвыканкам выдзеліў грошы, ужо адкрыты тэндар, будзе забяспечана фінансаванне. Спадзяюся, што ў 2025-м – пачатку 2026 года ў райцэнтры з’явіцца тая пляцоўка, аб якой марылі хакеісты.
Па лініі РУП ЖКГ запатрабавана выдзяленне смеццявоза. Я звяртаўся да міністра. Ведаю, што ёсць прычапныя прыстасаванні, якія падмятаюць вуліцы і бардзюры і адразу грузяць смецце на МАЗ. Думаю, каштуе яна нядорага, а Дзятлава заўсёды было чыстым горадам.
Не абышлі ўвагай моладзевую тэму. На Дзятлаўшчыне добрай традыцыяй стаў фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”, прымеркаваны да Дня сям’і. Пастараюся сёлета абавязкова ў ім паўдзельнічаць. Яшчэ планую сустрэцца з членамі моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, бо сям’я – гэта найперш моладзь. З імі трэба абмяркоўваць падобныя тэмы.
Пакуль гэта ўсё кола акрэсленых пытанняў, якія будзем вырашаць. Для народнага абранніка вельмі важна, калі ўзяўся за справу, то абавязкова даводзіць яе да канца, каб выбаршчыкі былі ўпэўнены ў сваім дэпутаце.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…