24 ліпеня ў Парэцкім сельскім выканаўчым камітэце выязны прыём грамадзян правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда.
У старшыні Парэцкага сельвыканкама Аляксандра Ядэйкі Міхаіл Сяргеевіч пацікавіўся развіццём сельсавета.
– Былі абмеркаваны пытанні выканання сацыяльных стандартаў, сацыяльнага забеспячэння насельніцтва, – падвёў вынікі рабочага візіту дэпутат. – Гэты сельсавет дастаткова вялікі па тэрыторыі, паколькі да яго далучаны землі былога Рудаяварскага сельскага савета, яго працягласць – да межаў Лідскага раёна. Зразумела, што ў жыхароў узнікаюць пэўныя пытанні, звязаныя са значнымі адлегласцямі. Так, на прыём звярнуліся жыхары вёскі Руды Яварскай. Іх медыцынскае абслугоўванне ажыццяўляе Рудаяварскі ФАП і Казлоўшчынская паліклініка. Калі неабходна прайсці медагляд, узяць медыцынскую даведку, людзям нязручна ездзіць у Казлоўшчыну, бо рэгулярных транспартных зносін з гарпасёлкам або прамога аўтобуса няма, а сярод жыхароў нямала пенсіянераў. Безумоўна, было б зручней, каб зона медыцынскага абслугоўвання вяскоўцаў была замацавана за Парэцкай амбулаторыяй. Думаю, мэтазгодна гэта яшчэ і таму, што тут адзін сельскі савет і адна гаспадарка КСУП “Хвінявічы”.
Абмеркавалі і тэму гандлёвага абслугоўвання вяскоўцаў. На работу аўталавак у насельніцтва нараканняў няма, прадукты дастаўляюцца своечасова і належнай якасці, ёсць магчымасць заказаць усё неабходнае.
Разгледзелі пытанні добраўпарадкавання і падрыхтоўкі да школы. Ім таксама надаецца належная ўвага органаў мясцовага самакіравання. У цэлым варта адзначыць, што спецыялісты сельвыканкама своечасова рэагуюць на звароты і пытанні, якія паступаюць ад насельніцтва, работа наладжана плённа.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…
У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод
Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…
Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…
У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…