Дэпутацкія клопаты. Дзятлаўшчына па праве ганарыцца сваімі землякамі

У Дзень вызвалення горада Дзятлава наш раён наведаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда.

Разам з кіраўніцтвам раёна ён пабываў у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі на выставе выдатнага мастака-рэаліста Васіля Бортніка. Экспазіцыя з работамі нашага славутага земляга была адкрыта на Дзятлаўшчыне ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і будзе працаваць на працягу месяца.

Дырэктар музея Вераніка Паўлоўская правяла для гасцей экскурсію, адкрыла старонкі біяграфіі дзеяча мастацтва, які нарадзіўся ў Казахстане, але яго жыццё было цесна звязана з вёскамі Ведравічы і Старына нашага раёна, у 1969-1975 гадах ён вучыўся ў Дзятлаўскай школе-інтэрнаце. Цяпер Васіль Міхайлавіч жыве ў Маскве, з’яўляецца членам саюза мастакоў Расіі, выстаўляецца ў галерэях па ўсім свеце, але ніколі не забывае край, які стаў яго малой радзімай. Краявіды нашых палёў, вясковых хат, храмаў і гаёў адлюстраваны ў работах творцы.

– Вялікі чалавек, таленавіты ва ўсім, нястомны працаўнік, які зрабіў свой важкі ўклад у сферу мастацтва, – ахарактарызаваў Васіля Бортніка старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Ён расказаў, што Васіль Міхайлавіч – чалавек з вялікім сэрцам, які сёлета не толькі прывёз сваю выставу для дзятлаўчан, але і зрабіў неацэнны падарунак Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў – перадаў свае раннія работы, па якіх дзеці змогуць вучыцца асновам малюнка.

– Дзятлаўшчына – багатая зямля, якая падарыла свету многіх вядомых людзей, сярод іх – акадэмікі, спартсмены, палітычныя дзеячы. Вельмі слушна, што ў раёне захоўваюць інфармацыю аб іх, ладзяць сустрэчы, ушаноўваюць памяць тых, каго ўжо няма ў жывых. Імёны заслужаных дзеячаў ва ўрачыстай абстаноўцы заносяцца ў Кнігу Славы Дзятлаўшчыны. Ваш раён па праве ганарыцца сваімі землякамі, і гэта – важная частка захавання гістарычнай памяці, – адзначыў Андрэй Жамойда.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Мир и безопасность прочно ассоциируются у белорусов с главой государства — политологи о результатах социсследования

87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…

3 часа ago

Мерапрыемствы да  Дня народнага адзінства прайшлі сёння ў школах раёна

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…

3 часа ago

Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, далучыліся сельскія выканаўчыя камітэты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

3 часа ago

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Час – за нас!

Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…

4 часа ago

Помнім тых, хто падарыў нам адзінства і незалежнасць

Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…

4 часа ago

У дзіцячых садах раёна прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню народнага адзінства

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…

5 часов ago