5 жніўня ў памяшканні раённага выканаўчага камітэта асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда.
Да сенатара звярнуўся жыхар райцэнтра з пытаннем аб ходзе рамонту лазнева-аздараўленчага комплексу. Сенатар даў тлумачэнні па тэме з улікам актуальнай інфармацыі, адзначыў, што асабіста наведваў аб’ект і пераканаўся: работы на ім выконваюцца адказна і грунтоўна, для завяршэння іх па першай чарзе будаўніцтва выдзелены грашовыя сродкі з раённага бюджэту. Андрэй Пятровіч запэўніў, што тэма застанецца на яго асабістым кантролі, у наступны візіт на Дзятлаўшчыну ён плануе наведаць будоўлю.
– З людзьмі важна размаўляць, таму асабістыя прыёмы надзвычай патрэбныя, – адзначыў сенатар. – Грамадзянам неабходна тлумачыць магчымасці дзяржавы, мясцовых органаў улады, арганізацый, у прыватнасці, прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Трэба заўжды помніць, што ўсе мы будуем і клапоцімся аб нашым агульным доме, і ад нашага цярпення, узаемаразумення, ад нашых дзеянняў залежыць яго будучыня.
Другое пытанне паступіла па тэлефоне ад жыхаркі аграгарадка Раклевічы і тычылася добраўпарадкавання вуліцы, на якой яна жыве. Парламентарый запэўніў жанчыну, што зварот будзе дэталёва разгледжаны на месцы і будуць прыняты ўсе меры для аптымальнага для ўсіх вырашэння сітуацыі. Ён абмеркаваў дадзенае пытанне са старшынёй Дзятлаўскага сельвыканкама Ігарам Хітро.
– Асабістыя прыёмы на месцах дапамагаюць нам, дэпутатам, быць у курсе настрою людзей у рэгіёнах. Практычна ў кожным выпадку, з якім грамадзяне звяртаюцца, органы раённай і мясцовай улады валодаюць сітуацыяй і прымаюць меры. Галоўнае – не дапусціць у гэтай рабоце фармалізму, каб пытанні сапраўды вырашаліся, – дадаў Андрэй Пятровіч.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…