14 мая член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў памяшканні райвыканкама правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію.
Да сенатара паступілі тры тэлефонныя звароты ад жыхароў горада Гродна, якія тычыліся навядзення парадку на зямлі, экалагічных пытанняў і аспектаў прымянення артыкулаў Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Каб даведацца, ці паступалі падобныя звароты грамадзян на Дзятлаўшчыне, Андрэй Жамойда запрасіў да дыялогу начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрыя Балькоўскага.
Дзмітрый Георгіевіч расказаў, што паведамленняў аб пажаўцелых дрэвах уздоўж аўтамабільных дарог ад дзятлаўчан не паступала, аднак такія факты фіксаваліся ў час работы камісіі ў саставе прадстаўнікоў інспекцыі прыродных рэсурсаў, РУП “БелДарЦэнтр” і ДРБУ-119. Верагоднай прычынай пашкоджання ляснога фонду ў прыдарожнай паласе называлася дзеянне рэагентаў, якімі апрацоўваюць дарожнае палатно ў зімовы час.
Па астатніх зваротах былі дадзены тлумачэнні ў час прыёму або прапанавана прадаставіць дакументы для больш дакладнага высвятлення сітуацыі.
Падводзячы вынікі прыёму, Андрэй Жамойда падкрэсліў, што зваротаў грамадзян паступае няшмат, а гэта характарызуе актыўную работу кіраўніцтва раёна з насельніцтвам.
– Ёсць шэраг пытанняў, якія выразна адрэгуляваны нашым заканадаўствам, але людзі звяртаюцца ў надзеі штосьці змяніць. Пры гэтым усё адно кожны зварот дэталёва разглядаецца, адрасуецца ў кампетэнтныя органы. Пераважная большасць бытавых зваротаў атрымлівае водгук на раённым узроўні, бо ў раёнах ёсць усе рэсурсы, каб вырашаць пытанні менавіта на месцах, – адзначыў ён. – Трэба больш уважліва ставіцца да людзей, ведаць, чым яны жывуць і з якімі праблемамі неабходна дапамагчы на тым ці іншым узроўні ўлады, каб зрабіць жыццё людзей лепшым – пасыл, які неаднаразова агучваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў адносінах да дэпутацкага корпуса. З другога боку, такія прыёмы важныя для нас, заканатворцаў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліваў, што законы павінны ісці ад жыцця, адлюстроўваць рэальную карціну і працаваць на перспектыву – толькі тады яны прынясуць карысць нашай краіне.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Бяспека ў дзеянні У выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся тэматычны дзень…
Тэма Многія сучаснікі выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны Apple iPhone Праблема Пачасціліся выпадкі блакіроўкі такіх…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У жыцці любога чалавека могуць скласціся абставіны, з якімі не заўжды справішся ўласнымі сіламі. У…
Внимание! В дневные часы 6 августа (четверг) во многих районах Гродненской области максимальная температура воздуха…
Свято-Успенский Жировичский митрополичий мужской монастырь стал местом встречи Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь…