“Дзень добры, родныя мясціны!” (+відэа)

Канцэртную праграму пад такой назвай прапанаваў народны тэатр-студыя гульні “Суседзі”.

Гэты калектыў яшчэ нядаўна меў назву “Прымакі”. Але памяняўся склад удзельнікаў, калектыў стаў пераважна жаночым. Назва перастала адпавядаць. Вось і сталі “Прымакі” – “Суседзямі”. Але захавалі свой адметны накірунак творчай дзейнасці – весяліць, забаўляць, радаваць песнямі, гульнямі, танцамі.

Цяпер калектыў ўзначальвае Таццяна Янушкевіч, а ў яго складзе – Святлана Венская, Тамара Ступак, Святлана Грос, Ірына Бакшук, Іван Пятраш, Мікалай Палюшэвіч.

6 жніўня на пляцоўцы каля Дзятлаўскага раённага дома культуры і народнай творчасці ўдзельнікі  калектыву паспявалі беларускія песні – вясёлыя і задуменныя, жартоўныя і лірычныя. Песні гэтыя пра родную старонку, мілую і жаданую, дзе кожны куточак знаёмы з дзяцінства, дзе бацькоўская хата, куды імкнецца душа і  сэрца.

Затым “Суседзі” запрасілі на майстар-клас па побытавых танцах Дзятлаўшчыны. Кіраўнік калектыву Таццяна Янушкевіч прапанавала пачаць з самага распаўсюджанага танца пад назвай “Кракавяк”.

Не адно вясковае гулянне не абыходзілася без яго. А фальклорны Погірскі калектыў у гэты танец унёс свае дапаўненні – і стаў “Кракавяк у тройках”: калі танцуюць не ў пары, а тры чалавекі. Пазнаёміліся прысутныя і з погірскім танцам “Каробачка”, паспрабавалі асвоіць “Падыспань”. Ну, а напрыканцы ўсе закружыліся ў “Польцы”, якой і навучаць не трэба.

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі майстар-класа былі жанчыны з клуба “Нам гады не бяда”. У іх пацікавілася, ці спадабалася навучанне, ці любяць увогуле танцаваць?

Ядзвіга Міхайлаўна Гушча:

– У маладосці на гулянні таксама ніводнага танца не прапускала. Цяпер, зразумела, не тое. Але… нам гады – не бяда! Хочацца, каб і моладзь не цуралася народных традыцый, цікавілася народнымі побытавымі танцамі.

Людміла Паўлаўна Хадаркевіч:

– Танцаваць люблю і народныя танцы вельмі падабаюцца. Яны вясёлыя, задорныя. У маладосці, калі вучылася ў Горках у сельгасакадэміі, танцы ў нас ладзіліся па тры разы на тыдзень. І не надакучвала танцаваць!

Любоў Іванаўна Ёда:

– Добра, што ў нас, ёсць магчымасць вось так сабрацца, прыгадаць маладосць. Я люблю і патанцаваць, і добрыя песні паслухаць. Дзякуй “Суседзям”, што павучылі танцам, што паспявалі цудоўныя беларускія песні!

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вадзіма ФІЛІПОЎСКАГА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

 

 

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

4 часа ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

4 часа ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

4 часа ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

5 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

6 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

6 часов ago