Працуе, трэба сказаць, актыўна і мэтанакіравана.
І мэта ва ўсіх адна: прэзентаваць турыстычны патэнцыял Дзятлаўшчыны не толькі для беларусаў, але і для замежных гасцей. Учарашні дзень быў насычаны падзеямі.
На прэс-канферэнці на якой галоўны спецыяліст па турызме сектара спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Калодка прэзентавала турыстычную праграму “Па слядах герояў”, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі і Дзятлаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Шукалі партнёраў з прыгранічных расійскіх гарадоў для падпісання дамоўленасцей на ўзаемаабмен турыстычнымі групамі, дэманстравалі сваю пляцоўку, на якой працавалі тры майстры-рамеснікі з нашага раёна – Анатоль Кардаш, Сяргей Балыкоў і Анжэла Латушка, а таксама прадстаўнікі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў і Дзятлаўскага лясгаса. І вядома ж, кантакты з наведвальнікамі: паказаць, расказаць, заахвоціць, сабраць пакет рэкламак. І ўсё гэта зрабіць далікатна, тактоўна і эмацыйна, каб таму ж наведвальніку абавязкова захацелася прыехаць у наш раён.
Сёння, у другі дзень выставы, прэзентавала сябе Гродзенская вобласць, у саставе якой мы змаглі разыграць сертыфікат на экскурсію па горадзе Дзятлаве. Практыка розыгрышу сертыфікатаў ужо знаёмая нам: летась пераможцы прыязджалі на Дзятлаўшчыну праз месяц пасля выставы, для іх быў арганізаваны тур па горадзе і раёне са сплавам на байдарках. Сёлета таксама чакаем гасцей. Другая палова дня прысвечана падпісанню пагадненняў з расійскімі ТІЦамі. Поспехаў нам у гэтай справе і сіл удзельнікам у давядзенні пастаўленай мэты да станоўчага выніку.
Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…