7 ліпеня – дзень нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы.
З гэтай нагоды ў Гезгалаўскім яслях-садзе прайшоў літаратурны занятак-гульня, на якім дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта, пачыталі яго вершы, паслухалі вядомыя песні, створаныя на словы Янкі Купалы.
Цікавым было для дзяцей пачуць, што ў дзяцінстве Янка, як і яны, вельмі любіў слухаць казкі, песні, вершы, розныя гісторыі. Акрамя гэтага, яго заўсёды вабіла музыка, асабліва ігра на скрыпцы, цымбалах. Выхаванцы таксама паслухалі любімую казку Янкі “Бегаў Бай па сцяне”.
Яшчэ маленькія слухачы даведаліся, што Янка Купала напісаў для дзяцей шмат вершаў, а яго жонка Уладзіслава Францаўна працавала ў дзіцячым садзе.
Такім чынам мы імкнёмся развіваць у дзяцей цікавасць да беларускай літаратуры, нашага роднага слова, выхоўваем любоў да нацыянальных твораў – да нашай спадчыны.
Галіна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны Гезгалаўскага ясляў-сада
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…