14 лютага – Міжнародны дзень дарэння кніг.

У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава прайшла акцыя “Падары кнігу бібліятэцы”. Гэта цудоўны спосаб здзейсніць добры ўчынак і павысіць цікавасць да кнігі. Бібліятэка загадзя падрыхтавала запрашальныя лісты для кожнага класа з просьбай прыняць актыўны ўдзел у акцыі. Напэўна, у кожнага дома ёсць ужо прачытаныя кнігі. Мы заклікаем, каб яны не пыліліся на паліцах, а знайшлі другое жыццё і ўдзячных чытачоў.

З падораных кніг у бібліятэцы была арганізавана выстава: гэта казкі, вершы, пазнавальныя і прыгодніцкія гісторы і. А яшчэ кожны ўдзельнік акцыі пакінуў пажаданне, дзе расказаў, якую кнігу ён хацеў бы атрымаць ад сяброў і блізкіх у наступны раз.

Дарыце кнігі адзін аднаму, бібліятэкам, школам, дзіцячым садам. Няхай любоў да чытання распаўсюджваецца па ўсім свеце, а кнігалюбаў становіцца ўсе больш і больш.

Людміла ГАЙДУК,
загадчыца бібліятэкі сярэдняй школы  № 3 горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации