Дарогамі магнатаў і партызан

У Сусветны дзень турызму ўсе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у бясплатнай экскурсіі па Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі і яго ваколіцах.

Такім шанцам скарысталіся прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый нашага раёна.

Які будынак у райцэнтры самы старажытны, дзе знаходзяцца сэрцы Радзівілаў, колькі акадэмікаў праславілі наш раён, хто з дзятлаўчан быў афіцыйна прызнаны праведнікам – гэта далёка не ўсе пытанні, на якія атрымалі адказы нашы землякі ў час вандроўкі.

Экскурсаводам выступіла старшы навуковы супрацоўнік музея Алена Абрамчык, якая прапанавала гасцям звярнуцца да вытокаў заснавання горада Дзятлава, біяграфій яго ўладароў з магутных шляхецкіх родаў, знакамітых навукоўцаў і паэтаў, да архітэктурных помнікаў, якія сведчаць аб насычанай падзеямі гісторыі мястэчка.  Экскурс у мінулае дапамагла ажыццявіць экспазіцыя партрэтаў знакамітых дзятлаўчан, напісаных рукой нашага таленавітага земляка Мікалая Несцярэўскага.

З музея экскурсанты перамясціліся да помніка Іосіфу Філідовічу, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны цаной свайго жыцця абараніў партызанскі шпіталь, у дэталях даведаліся пра яго подзвіг і гісторыю партызанскага руху на Дзятлаўшчыне, якому прысвечаны інфармацыйны шчыт, усталяваны тут жа.

Алена Рыгораўна расказала пра дзятлаўскае гета і яго зверскі расстрэл, а таксама пра тое, як многа інфармацыі можна атрымаць з тэматычных таблічак “Памяць. Адзінства. Перамога” з QR-кодамі, усталяваных да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Удзельнікі экскурсіі актыўна ўключыліся ў дыялог з экскурсаводам, задалі пытанні, якія іх даўно цікавілі, атрымалі станоўчыя эмоцыі і адчуванне, што сталі на крок бліжэй да пазнання роднай Бацькаўшчыны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

3 часа ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

21 час ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

24 часа ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

24 часа ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

1 день ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

1 день ago