Дарогаю дабра. Павіншавалі матуляў са святам

Залатая восень багатая не толькі на фарбы, але і на цудоўныя святы.

Здаецца, нядаўна спецыялісты аддзялення сацыяльнай надомнай дапамогі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна праводзілі выязную віншавальную акцыю да Дня пажылых людзей, а ўжо выдалася новая нагода для цёплых сустрэч – Дзень маці.

Мікрааўтобус службы зноў у дарозе, спяшаецца да матуляў з Дзятлава, Наваельні, Дварца, якія карыстаюцца або яшчэ нядаўна карысталіся паслугамі няні.

Як расказалі спецыялісты аддзялення Інэса Стырнік, Таццяна Журко, Святлана Лагуціна, у рамках віншавальнай акцыі “Цёплыя рукі матулі” напярэдадні свята яны дастаўляюць па адрасах прадуктовыя наборы. Смачныя падарункі для жанчын, якія гадуюць дзетак, дапамог падрыхтаваць магазін “Сударыня”. Спецыялісты сацыяльнай службы падзякавалі яго дырэктару Андрэю Турэвічу за тое, што не першы раз адгукваецца на просьбы, аказвае спонсарскую дапамогу аддзяленню і такім чынам радуе землякоў.

Першай шчырыя віншаванні прымала матуля двайнят Арцёма і Цімафея Вольга Станкевіч з Дзятлава. Гадаваць хлопчыкаў ёй дапамагае няня Валянціна Сапега. Каб дзеткі раслі моцныя і здаровыя, кожны дзень прыносіў прыемныя моманты і цёплыя ўсмешкі, а жыццё было напоўнена сямейным шчасцем і згодай, матулі пажадала Інэса Уладзіміраўна.

Наступныя пажаданні прагучалі для мамы з гарадскога пасёлка Наваельня Крысціны Бакей, якая карыстаецца паслугамі няні Святланы Бакей па медыцынскіх паказаннях. Інэса Стырнік пажадала ёй і яе блізкім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, дабрабыту і Божай дапамогі.

Далейшая дарога спецыялістаў ляжала ў аграгарадок Дварэц, дзе іх чакала Аксана Славіцкая, якая гадуе двайнят Злату і Максіма і якой дапамагае няня Алена Угрын. Маме пажадалі, каб дзеткі яе радавалі, а ў сям’і панавала такое ж сонечнае “надвор’е”, якое выдалася ў дзень сустрэчы.

Апошнім адрасатам стала дзятлаўчанка Марына Кашко, якая да нядаўняга часу карысталася паслугамі няні Вольгі Паўлусенка для Міланы і Тамілы. Падарунак ёй уручылі з пажаданнямі міру, шчасця, светлых дзён і сямейнай згоды.

Інспектары аддзялення сацыяльнай надомнай дапамогі і іншым матулям нашага раёна да Дня маці ў Год народнага адзінства адрасавалі найлепшыя пажаданні і верш Аляксея Старыкава:

Мама и Родина очень похожи:

мама – красивая, Родина – тоже!

Вы присмотритесь: у мамы глаза

цвета такого же, как небеса.

Мамины волосы, словно пшеница,

что на бескрайних полях колосится.

Мамины руки теплы и нежны,

напоминают луч солнца они.

Если поёт мама песню, то ей

вторит весёлый и звонкий ручей…

Так и должно быть: что дорого нам,

напоминает всегда наших мам!

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

7 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

7 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

9 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

9 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

10 часов ago