Дарога маладых. Дзятлаўшчына стала яшчэ больш медыйнай

На базе раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі распачаў сваю работу моладзевы медыяцэнтр “КУБ”.

Ва ўрачыстым адкрыцці новай інфармацыйнай прасторы прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, работнікі аддзела адукацыі райвыканкама, настаўнікі і навучэнцы ўстановаў адукацыі, дзе працуюць школьныя прэс-цэнтры.

Андрэй Садоўскі павіншаваў дзяцей і дарослых са знакавай для жыцця раёна падзеяй:

– Сённяшняе мерапрыемства паказвае, што медыйная будучыня Дзятлаўшчыне забяспечана. І адкрыццё моладзевага медыяцэнтра ў нашых рэаліях як ніколі актуальнае. Мы, старэйшае пакаленне, атрымлівалі інфармацыю з тэлебачання і газет, пад уплывам якіх фарміраваліся як асобы. Сёння – час гаджэтаў і інтэрнэту, блогерства, імклівага развіцця падзей. Гэта ваш час, калі вы можаце зрабіць свой уклад у жыццё краіны. Усе мы ведаем, што інтэрнэт-прастора запоўнена рознай інфармацыяй – як станоўчай, аб’ектыўнай, крытычнай, так і непраўдзівай, не адпавядаючай рэальнасці. Вельмі важна, што ў сферы сучаснай інфармацыйнай прасторы цяпер будзе працаваць наша моладзь. Медыяцэнтр – гэта не толькі кабінеты і абсталяванне, цэнтрам яго станеце вы, школьнікі Дзятлаўшчыны, са сваім бачаннем інфармацыі, крэатывам. Гэта пляцоўка аб’яднае ўсе ўстановы адукацыі раёна, клубы па інтарэсах. Вы атрымаеце не толькі новае абсталяванне, а магчымасць вучыцца і працаваць з прафесіяналамі – карэспандэнтамі раённай газеты “Перамога”, якія склаліся ў гэтай прафесіі, вядомымі блогерамі раёна, развівацца ў спрыяльным асяроддзі. Гэты вопыт спатрэбіцца вам у будучым. Мы жадаем моладзевай медыякампаніі, каб яна развівалася, а вы знайшлі тут сваё месца.

Дырэктар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Таццяна Ваніслаўчык падзякавала ўсім, з чыім удзелам добрая ідэя стала рэальнасцю:

– Верым, што наш медыяцэнтр стане сапраўдным цэнтрам прыцягнення актыўнай моладзі, дзе дзеці змогуць смела заяўляць аб сабе, жыць цікава, самарэалізоўвацца ў грамадстве, а таксама творча падыходзіць да выбару будучай прафесійнай дзейнасці ў сферы інфармацыі і камунікацыі. Жадаю гэтаму караблю ўдалага плавання, не згубіцца ў акіяне інфармацыі, набыць свой твар. А мы зробім усё магчымае, каб дапамагчы і падтрымаць. Чакаем ад нашых юных журналістаў патрыятызму, прафесіяналізму і аператыўнасці. У добры шлях!

Андрэй Садоўскі і Таццяна Ваніслаўчык перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку, і ўсе змаглі пазнаёміцца з работай медыяцэнтра.

Таццяна Пятроўна расказала, якім быў шлях ад ідэі да яе рэалізацыі. Вырашаючы задачу, пастаўленую Міністэрствам адукацыі ў верасні 2024 года, было прынята рашэнне аб удзеле ў 4 сезоне рэспубліканскага конкурсу моладзевых ініцыятыў. Вывучылі вопыт работы вядучых медыяцэнтраў краіны, зрабілі пералік неабходнага абсталявання і сталі распрацоўваць сам праект.

Ён прайшоў тры этапы адбору: завочны – на ўзроўні вобласці, і два вочныя – на рэспубліканскім, дзе важна было абгрунтаваць яго сацыяльны эфект. З больш як 200 праектаў у фінал прайшло 35, пераможцамі сталі 26, у групе “Інфармацыйныя тэхналогіі”, дзе ўдзельнічалі дзятлаўчане, фіналістаў было тры, у тым і наш медыяцэнтр, які выйграў дзяржаўны грант у памеры 15 тысяч рублёў на закупку абсталявання з рэспубліканскага бюджэту. У выніку набылі якасную камп’ютарную тэхніку і студыйнае абсталяванне.

З пачатку навучальнага года юныя журналісты наладзілі плённае супрацоўніцтва з рэдакцыяй газеты “Перамога”: запусцілі сумесны конкурсны праект на лепшы медыякантэнт і лепшую медыякаманду, куды падключылі медыяцэнтр і школьныя прэс-цэнтры. У дзень урачыстага адкрыцця для дзяцей і педагогаў прайшлі тэматычныя майстар-класы, была зацверджана праграма навучання ў медыяцэнтры, якая будзе рэалізоўвацца ў шосты школьны дзень. У бліжэйшых планах – стварыць адзіную інтэрнэт-платформу праекта, на якой дзеці прапанавалі зрабіць віртуальны музей дзіцячай прэсы ад савецкай эпохі да цяперашняга часу.

У рамках мерапрыемства яго ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з работай выкладчыка цэнтра дадатковай адукацыі, блогера і мастака Роберта Асіпука, які таксама стане партнёрам медыяцэнтра.

Работнікі рэдакцыі газеты “Перамога” наведалі адзін з майстар-класаў, дзе абмеркавалі з моладдзю далейшую сумесную работу. Ад калектыву раёнкі медыяцэнтр “КУБ” атрымаў грашовы сертыфікат для набыцця камп’ютарнага абсталявання.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

14 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

15 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

15 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

15 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

16 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago