Дарога маладых. Дапамагай іншым, і ты дапаможаш сабе

Калектыў Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях крыху павялічыўся: нядаўна на работу прыбыў малады спецыяліст, начальнік дзяжурнай змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 горада Дзятлава Аляксей Можджэр. Ён расказаў пра свае першыя крокі ў прафесіі.

– Аляксей, чаму вы вырашылі стаць менавіта ратаўніком?

– Я заўсёды захапляўся тымі людзьмі, хто рызыкуе сабой дзеля дапамогі і выратавання іншых.

– Як вас прынялі ў калектыве, бо не сакрэт, што для маладога спецыяліста важная падтрымка і парады вопытных калег.

– Безумоўна, падтрымка на новым месцы работы вельмі патрэбная. Гэта дапамагае хутчэй адаптавацца ў калектыве і развіваць прафесійныя навыкі.

Мяне прынялі выдатна. З першага дня калегі ахвотна дзяліліся вопытам, дапамаглі разабрацца ў рабочых працэсах, таму я хутка асвоіўся і адчуў сябе часткай каманды.

–Падзяліцесясваімі ўражаннямі аб рабоце.

– За кароткі час на пасадзе я пераканаўся, наколькі важная наша служба:мы дапамагаем людзям у крытычных сітуацыях. Работа ратаўніка патрабуе эмацыйнай устойлівасці, умення хутка прымаць рашэнні. Выратаванне людзей, на маю думку, гэта прызванне, і я ганаруся тым, што выконваю такую місію.

– Чаго б вы хацелі дасягнуць у сваёй сферы?

– Найперш, прызнання з боку кіраўніцтва аддзела як спецыяліста. Я імкнуся не толькі развіваць прафесійныя навыкі, але і ўдасканальваць камандную работу. Хацелася б стаць экспертам у службовай дзейнасці, унесці ўклад у навучанне і падрыхтоўку новых супрацоўнікаў, каб сумеснымі намаганнямі зрабіць нашу працу яшчэ больш эфектыўнай.

– Вы чалавек прыезджы, ці спадабалася вам Дзятлава?

Гэта ўтульны гарадок з добразычлівымі людзьмі. Мне падабаецца яго атмасфера, старадаўнія забудовы ў цэнтры, а таксама прырода вакол.

– Што б пажадалі курсантам універсітэта грамадзянскай абароны, у якіх размеркаванне на першае месца работы яшчэ наперадзе?  

Актыўна спасцігаць новыя веды, не баяцца цяжкасцяў і памятаць, што кожная памылка гэта шанц навучыцца нечаму новаму. Таксама не забываць, што наша галоўная задача – ратаваць нечае жыццё і дапамагаць людзям. Гэта надае сэнс рабоце і натхняе на штодзённыя намаганні. Не трэба баяцца цяжкасцяў, і няхай прафесія ратаўніка стане крыніцай гонару і задавальнення.

Анастасія ЛАГУЦІК,
вядучы спецыяліст Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятлово #МЧС

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

6 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

6 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

8 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

8 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

9 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

9 часов ago