У гэты святы дзень, калі ўся прырода абуджаецца да новага жыцця, мы асабліва востра адчуваем вялікую сілу любові і міласэрнасці Божай. Уваскрасенне Пана – гэта сімвал перамогі святла над цемрай, дабра над злом, жыцця над смерцю. Яно нагадвае нам, што нават у самыя цяжкія хвіліны нельга губляць надзею, бо Бог заўсёды побач з намі. Мы жадаем кожнаму дому міру, радасці і ласкі Божай. Няхай у вашых сем’ях пануюць любоў, паразуменне і павага, няхай у сэрцах вашых жыве вера, а ў справах – міласэрнасць і спагада да бліжніх. Няхай Пасхальны звон званоў напаўняе сэрца радасцю, умацоўвае дух і натхняе на добрыя справы. Няхай благаслаўленне Божае знаходзіцца з кожным з вас – і ў будзённых працах, і ў святочныя імгненні.
Заклікаем вас у гэтыя светлыя дні дараваць крыўды і прымірыцца з блізкімі, падзяліць радасць свята з роднымі, сябрамі і суседзямі.
Няхай умацуе Уваскрослы Хрыстус вашыя сэрцы, даруе мір вашым дамах і накіруе вашыя шляхі да дабра і святла.
З дарам малітвы, ад імя каталіцкіх святароў Дзятлаўшчыны ‒ пробашч касцёла Сэрца Пана Езуса ў г. п. Наваельня кс. мгр Алег Жураўскі Дэкан Дзятлаўскі і Навагрудскі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…
На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…
3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…
Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…
Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…