Ад усёй душы віншую вас з вялікім святам Нараджэння Хрыстова!

У гэтыя дні мы чуем у храмах Божых узнёслыя і ўрачыстыя словы: “Хрыстос нараджаецца – слаўце!”. І не толькі царкоўны каляндар, але і самі сэрцы нашы, поўныя духоўнай весялосці, заклікаюць праслаўляць Нараджэнне Госпада Бога і Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста! Увесь праваслаўны свет радуецца з нагоды Нараджэння Збавіцеля!

У свята Нараджэння Хрыстовага наша ўсведамленне напаўняецца тым, што адбылося больш за дзве тысячы гадоў таму. “І Слова стала плоццю, і знаходзілася з намі…” (Ін. 1,14). У гэтых словах Евангельскай ісціны нам прыадкрываецца сутнасць найвялікшай падзеі ў гісторыі свету, найвялікшага таінства – Увасаблення Сына Божага. Па бязмежнай любові Сваёй народжаны “прежде всех век” становіцца Сынам чалавечым, Сынам Прачыстай Дзевы і, успрыняўшы нашу існасць, злучае неба з зямлёю, людзей з анёламі, паказвае таямніцу Трохіпастаснага бажаства, каб зрабіць нас дзецьмі Божымі – сынамі Свайго вечнага Царства.

З прышэсцем у свет Хрыста Збавіцеля Бог явіў роду чалавечаму Сваю бязмежную любоў і ласку. Бог прыйшоў на зямлю, каб выратаваць кожнага з нас! Прышэсце Хрыста Збавіцеля ў свет карэнным чынам змяніла чалавечае жыццё і саму нашу прыроду. І свята Нараджэння Хрыстова нагадвае нам усім аб тым, якая мэта жыцця любога чалавека, у чым сэнс нашага быцця. Цяпер зноў ззяе над светам Віфлеемская зорка, абвяшчаючы вечную сілу і праўду з’яўлення Збавіцеля і азараючы шлях для ўсіх нас!

У гэтыя святыя дні жадаю ўсім вам, дарагія браты і сёстры, духоўнай радасці! Жадаю, каб усе мы ішлі за Хрыстом Збавіцелем! Жадаю, каб наша жыццё было славаю Госпаду і праслаўленнем Бога! Сучаснае жыццё перад кожным хрысціянінам ставіць шмат задач, галоўная з якіх – сведчыць пра веру. Нярэдка мы самі маем патрэбу ва ўласным ператварэнні. Не так проста сёння застацца верным Богу ў кожнай сваёй справе і слове, не заўсёды мы спяшаемся паступіць па-евангельску. Таму жадаю, перш за ўсё, дапамогі Божай у духоўным адраджэнні кожнага з нас, кожнага жыхара Дзятлаўскай зямлі. Няхай святло Нараджэння Хрыстова напаўняе, асвятляе і сагравае наша жыццё!

Дарагія браты і сёстры! Віншуючы са святам Нараджэння Хрыстова, жадаю таксама ўсім вам у набожнасці і чысціні, у міры і здароўі пражыць гэты новы год!

Няхай Міласэрны Гасподзь Бог дорыць усім моцнае здароўе і сілы для працы на славу Божую! Няхай кожны дзень будзе годна пражытым днём кожнага з нас! Жадаю дабрабыту, вялікага сямейнага і асабістага шчасця, поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях! Хачу пажадаць, каб гэты год быў годам вялікіх дабротаў Божых. Каб гэтыя даброты не пакідалі нас, і Гасподзь захоўваў усіх нас.

 

Іерэй Іаан КІСЕЛЬ,
благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации