У лясах грыбнікоў вельмі даймаюць ласіныя мухі. Наколькі небяспечны ўкус гэтага насякомага?
Тлумачэнне ад Дзятлаўскага райЦГЭ: укус ласінай крывасоскі можа быць балючым і часам выклікае мясцовую алергічную рэакцыю. Роля мухі як пераносчыка інфекцый не ўстаноўлена. Выпадкаў захворванняў, звязаных з укусамі гэтых насякомых, на Дзятлаўшчыне не зарэгістравана. Пры моцным свербу, пачырваненні, ацёку або іншых прыкметах алергіі варта звярнуцца да доктара. Пік актыўнасці ласінай мухі прыпадае на жнівень-кастрычнік, але спрыяльныя ўмовы надвор’я могуць падоўжыць яго да лістапада. Збіраючыся ў лес восенню, варта ўлічваць гэтую асаблівасць і выконваць звычайныя меры абароны ад крывасмактальных насякомых і кляшчоў.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga