Маладому дзятлаўчаніну Кірылу Урбановічу тэмінова патрабуецца лячэнне.
З просьбай аб дапамозе да землякоў звярнулася дырэктар гімназіі № 1 горада Дзятлава Вераніка Фабішэўская:

– У нашага выпускніка 2025 года Кірыла Урбановіча выяўлена небяспечнае захворванне, якое можа спыніць жыццё. Яго сям’я змагаецца за сына ўсімі сіламі, аднак ім вельмі патрэбна наша падтрымка. Прашу кожнага з вас не застацца раўнадушным і дапамагчы, наколькі можаце. Навучэнцы гімназіі, педагогі, бацькі ўжо пачалі збор грашовых сродкаў, ва ўстанове адукацыі будзе праведзены дабрачынны кірмаш, сродкі ад якога таксама стануць крупінкай дапамогі ў барацьбе за жыццё Кірыла.

Кірыл Урбановіч доўгі час змагаецца з анкалогіяй – вострым Т-лімфабласным лейкозам. Нягледзячы на праведзеныя курсы хіміятэрапіі, у яго развілася хіміярэзістэнтнасць, стандартнае лячэнне больш не дапамагае. Захворванне прадаўжае прагрэсіраваць.
Адзіным шанцам на выратаванне з’яўляецца лячэнне ў спецыялізаванай клініцы ў Іспаніі, для якога трэба сабраць 400 тысяч еўра. Жыццё Кірыла – у руках кожнага з нас. Помніце, што любая дапамога важная.
Рэквізіты для дапамогі ў ААТ “ААБ Беларусбанк“
Для пераводу ў еўра:
BY37 AKBB 3134 2000 0123 1007 0000
У доларах ЗША:
BY35 AKBB 3134 1000 0143 5007 0000
У беларускіх рублях:
BY56 AKBB 3134 0000 0269 8007 0000
У расійскіх рублях:
BY57 AKBB 3134 3000 0118 1007 0000
Праз ЕРИП: платежи / банковские, финансовые услуги / банки, НКФО / Беларусбанк / пополнение счета. Код паслугі ЕРИП: 4672271.
Каб дапамагчы, можна проста папоўніць баланс тэлефона:
+375-33-9115524 (МТС).
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga