Дапамога павінна быць комплекснай

Згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта № 185 ад 26 красавіка, у Дзятлаўскім раёне працуе міжведамасны савет па каардынацыі дзейнасці для аказання комплекснай пераемнай дапамогі ахвярам гвалту ў сям’і.

У склад савета ўваходзяць прадстаўнікі шэрагу арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў раёна – Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, раённага камітэта ГА “БРСМ”, Дзятлаўскай царкоўнай акругі.

Чарговае пасяджэнне савета, якое адбылося ў лютым, адкрыла яго старшыня, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Нікіпорчык. Яна падкрэсліла што нягледзячы на дыстанцыйную работу аб’яднання з-за складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі, сувязь паміж членамі савета была наладжана, усе звароты разгледжаны, дапамога пацярпелым аказана ў поўным аб’ёме.

Паведамленні аб фактах гвалту ў сям’і Цэнтр атрымлівае ад аддзела ўнутраных спраў, з раённай бальніцы або ад саміх пацярпелых.

– Няма стандартных рашэнняў, у кожнай сітуацыі мы шукаем індывідуальны падыход, – заўважыла Таццяна Сямёнаўна.

Яна нагадала, што на базе арганізацыі працуе крызісны пакой для пацярпелых ад хатняга гвалту людзей і тых, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Часцей за ўсё тут жывуць матулі з дзецьмі.

Матэрыяльную дапамогу па іх утрыманні аказваюць грамадскія аб’яднанні Дзятлаўшчыны. Таццяна Нікіпорчык падзякавала прысутным на пасяджэнні старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алене Васкель і старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Галіне Касцюк за плённае супрацоўніцтва.

Са справаздачай за 2020 год выступіла сакратар камісіі, псіхолаг Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Макоўская:

– За перыяд са студзеня па снежань 2020 года ад аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 90 інфармаваных згодаў ад грамадзян, якія пацярпелі ад сямейнага гвалту. З іх 18 мужчын і 72 жанчыны, адна жанчына звярнулася да нас, але звестак пра сябе не пакінула. З іх шэсць жанчын пацярпелі двойчы, адна жанчына пацярпела тройчы і трое мужчын пацярпелі двойчы. 89 чалавек атрымалі кансультацыйныя паслугі, 58 грамадзян – псіхасацыяльную падтрымку, 31 чалавек адмовіўся ад дапамогі. Дзве жанчыны з дзецьмі часова жылі ў крызісным пакоі з-за складанай жыццёвай сітуацыі. Мы атрымалі 11 ананімных званкоў на гарачую лінію, па якіх патэлефанаваўшым была аказана псіхалагічная дапамога.

Разам з супрацоўнікамі АУС Дзятлаўскага райвыканкама члены камісіі наведалі з рэйдамі сем’і, дзе былі выяўлены факты хатняга гвалту. На момант інспектавання ў іх не было крытычнай сітуацыі, назіраўся станоўчы вынік.

Было адзначана, што акрамя аказання дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту ў раёне вядзецца шырокая тлумачальная работа па яго папярэджанні. Спецыялісты Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання разам са старшынямі сельвыканкамаў праводзяць прафілактычныя гутаркі з грамадзянамі, якія сумесна жывуць з асобамі, якія злоўжываюць алкаголем або вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. Праводзіцца апытанне і зрокавы нагляд за фізічным станам суразмоўцаў (на прадмет наяўнасці ці адсутнасці цялесных пашкоджанняў).

З сем’ямі, дзе выхоўваюцца дзеці і быў учынены гвалт над жанчынамі, камісія працуе па запыце аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.

Старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Акуновіч нагадала, што пераважная большасць правапарушэнняў у дачыненні да членаў уласнай сям’і ўчыняецца па месцы жыхарства. Прычыны, па якіх часцей за ўсё здзяйсняецца гвалт у сям’і, гэта складанае матэрыяльнае становішча, адсутнасць працы і нежаданне працаўладкоўвацца, асацыяльны лад жыцця і злоўжыванне алкагольнымі напоямі. Асобам, якія ўчынілі гвалт у сям’і і былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці хаця б аднойчы, выносіцца афіцыйнае папярэджанне, праводзіцца пастаноўка на прафілактычны ўлік і далейшы рэгулярны кантроль. За мінулы год вынесена 89 папярэджанняў, на ўлік пастаўлены 32 чалавекі.

З прапановамі і дапаўненнямі па ўзаемадзеянні раённага аддзела адукацыі і аддзела ўнутраных спраў выступіла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Алена Чайкоўская. Яна падкрэсліла той факт, што ад паўнаты і своечасовасці атрымання інфармацыі па праблемах гвалту ў сям’і залежыць паспяховае вырашэнне сітуацыі. Таксама Алена Анатольеўна падкрэсліла важнасць інфармавання насельніцтва аб відах і даступнасці дапамогі, якая аказваецца ахвярам сямейнага гвалту. Зрабіць гэта можна ў тым ліку праз друкаваную прадукцыю, размешчаную ў адкрытым доступе ў сацыяльных арганізацыях і ўстановах адукацыі раёна.

Прадстаўніку духавенства, які прысутнічаў на пасяджэнні, клірыку сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іярэю Аляксею Сцепановічу было адрасавана пытанне аб таямніцы споведзі і неабходнасці дапамагаць людзям у крытычнай сітуацыі. Айцец Аляксей выказаў на гэты конт адназначнае меркаванне царквы:

– Тайна споведзі – гэта размова не са святаром, а з Богам, таму парушэнне яе недапушчальнае пры любых абставінах, такі факт можа мець сур’ёзныя наступствы для парушальніка, нават да пазбаўлення сану. Аднак да святароў людзі часта звяртаюцца ў прыватнай размове з просьбамі аб дапамозе. Такія звароты мы можам накіроўваць у адпаведныя службы раёна.

У ходзе сустрэчы члены савета ўнеслі прапановы па рабоце аб’яднання на 2021 год, якія будуць зацверджаны ў бліжэйшы час. Былі намечаны некалькі доўгатэрміновых сумесных сацыяльных праектаў, за рэалізацыяй якіх мы будзем сачыць на працягу года.

Наталля АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Тры фразы для тэлефонных аферыстаў

Пытанне: як неабходна адказваць на тэлефонны званок, калі разумееш, што з табой размаўляюць махляры? Адказвае…

7 минут ago

Жыццё, прысвечанае роднаму краю: першы дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Кажуць, што чалавек жыве да таго часу, пакуль жыве памяць пра яго. Гэтыя словы як…

9 минут ago

Інфатурнэ. Што такое хала і ці бываюць шчаслівыя рэцэпты?

30 ліпеня для азнаямлення з нашым горадам адпачывальнікі санаторыя “Радон” выбралі вандроўку з гістарычным ухілам…

4 часа ago

О размерах пособий с 1 августа 2026 года семьям, воспитывающим детей

С 1 августа 2026 года в республике увеличены размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это…

4 часа ago

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

17 часов ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

19 часов ago