Многія гаспадаркі Дзятлаўшчыны завяршылі сяўбу цукровых буракоў і пачалі сеяць кукурузу. Тым, хто яшчэ не паспеў адсеяцца, дапамагаюць калегі-землякі.

Так, на палетку КСУП “Жукоўшчына” на сяўбе буракоў працуе вопытны механізатар  КСУП “Войневічы” Аляксандр Сіўко на сваім новым МТЗ 1221.3, які атрымаў для работы на пачатку года, з дванаццацірадковай бурачнай сеялкай.

– Дома буракі адсеялі, план закрылі, цяпер прыбылі ў КСУП “Жукоўшчына” для аказання дапамогі. Поле роўнае, таму працуецца добра. Для эфектыўнай укладкі насення ў глебу вытрымліваю тэхналагічную хуткасць сяўбы ў 5,5 кіламетра ў гадзіну, таму спраўлюся дні за чатыры.

Сёлета Аляксандр Уладзіміравіч паспеў папрацаваць на ўнясенні арганічных угнаенняў. Наперадзе яго чакае сяўба кукурузы і касьба траў у роднай гаспадарцы. Усім, хто гэтымі вясновымі днямі працуе ў полі, ён жадае ўдачы, каб тэхніка не ламалася, а дома чакалі блізкія.

Аграном-насеннявод КСУП “Жукоўшчына” Уладзіслаў Царук кантралюе працэс на полі. Ён расказаў, што згодна з планам у гаспадарцы будзе пасеяна 156 гектараў цукровых буракоў, для гэтага набылі гатункі “Лімузін”, “Анаконда”, “Брава”.

Аб планах на новы сельскагаспадарчы сезон і іх рэалізацыі расказала галоўны аграном прадпрыемства Вераніка Аўцынава:

– Сёлета пасеяна 50 гектараў яравога піваваранага ячменю, 50 гектараў гароху, 62 гектары пшаніцы. Сеем цукровыя буракі, дзякуй суседзям за дапамогу ў гэтай справе. Прыступаем да агародніны – цыбулі, сталовых буракоў, морквы, капусты, бульбы. Таксама тэхніка і насенне гатовы да сяўбы кукурузы: 100 гектараў на зерне і 700 – на зялёны корм. Паралельна праводзім інсектыцыдную і гербіцыдную апрацоўку пасеваў рапсу і збожжавых. У планах – завяршэнне ўсіх работ да Дня Перамогі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#АПК #сельское хозяйство

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации