Законам Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей” прадугледжаны шэраг гарантый для сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў.

Сем’і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, маюць права на штомесячную дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў. Дапамога прызначаецца на ўсіхдзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў сям’і: на дзіця-інваліда – 70% найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, на астатніхдзяцей – 50% бюджэту пражытачнага мінімуму. Дапамога прызначаецца штогод па месцы працы маці, а калі яна не працуе – па месцы працы бацькі дзіцяці. Дапамога прызначаецца па заяўным прынцыпе з улікам занятасці бацькі ў поўнайсям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і.

Дапамога прызначаецца з дня ўзнікнення права на яе, калі зварот па яе быў накіраваны не пазней 6 месяцаў з дня ўзнікненнятакога права. Пры звароце па дапамогу па заканчэнні 6 месяцаў з дня ўзнікнення права на яе яна прызначаецца з дня звароту (з дня падачы заявы з неабходнымі дакументамі).

Памятайце: асобам, якія адначасова маюць права на дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў і на дапамогу на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці да 3 гадоў, прызначаецца і выплачваецца адзін від дапамогі па выбары.

Пры ўстанаўленні інваліднасці дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў выплачваецца ў павышаным памеры – 45% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы (на падставе пасведчання інваліда або заключэння МРЭК).

Аднаму з бацькоў, у сям’і якога выхоўваецца дзіця-інвалід, прадастаўляецца па яго заяве дадатковы свабодны ад працы дзеньу месяц з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і (або) адзін свабодны ад працы дзень у тыдзень за кошт сродкаў наймальніка (на адным тыдні дапускаецца не больш аднаго свабоднага ад працы дня).

Даведка: калі ў сям’і выхоўваецца дзіця-інвалід, а адзін з бацькоў знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, працуе на ўмовах занятасці больш за палову месячнай нормы або выконвае працу на даму ў аднаго наймальніка, ён мае права на дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, якая прызначаецца ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства. Такая дапамога выплачваецца незалежна ад атрымання іншых дзяржаўных дапамог.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Дзятлаўскім раённым аддзеле Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, д. 5а. Тэлефоны: 2-12-72, 2-50-62.

Марыя ЖЫДКО,
Начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации