Раённым аддзелам Следчага камітэта адшукваецца Леанід Міхайлавіч Чарнель, 26 красавіка 1975 года нараджэння, які прапаў без вестак.
Ён зарэгістраваны па адрасе: г. Дзятлава, вул. Жолабава, д. 7. Вясной 2025 года мужчына паехаў на заробкі ў Рэспубліку Польшча, і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядома.
Яго прыкметы: рост 180-185 сантыметраў, хударлявага целаскладу, тып твару еўрапейскі, валасы прамыя, цёмна-русыя, ёсць лобная залысіна, маўленне незразумелае, хуткае, пры сабе меў пашпарт.
Вольга ЖЫБКО,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga