Дзятлаўская раённаядзяржаўнаяінспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін інфармуе ўсіх вытворцаў аб тым, што згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2013 года №20-3 “Аб насенняводстве”(глава 4, артыкул 13) рэестр вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін прадугледжвае наступнае:

— вытворцы арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін падлягаюць уліку ў рэестры вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін;

— рэестр вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін уключае звесткі аб назве, месцазнаходжанні юрыдычнай асобы, а таксама аб назве сельскагаспадарчых раслін і іх гатункаў, арыгінальнае і элітнае насенне, якое імі вырабляецца;

— вытворцы арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін абавязаны накіроўваць не пазней, чым за месяц да пачатку ажыццяўлення дзейнасці па вытворчасці насення, звесткі, прадугледжаныя часткай другой гэтага артыкула ў дзяржаўную ўстанову“Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін”на адрас: 220034 г. Мінск, вул.Красназвёздная,8, для ўключэння ў рэестр вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін;

— пры змене звестак, прадугледжаных часткай другой гэтага артыкула, вытворцы арыгінальнага і элітнага насення абавязаны накіроўваць на працягу дзесяці каляндарных дзён з дня ўзнікнення дадзеных абставін адпаведную інфармацыю ў дзяржаўную ўстанову “Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін” для ўнясення ў рэестр вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін;

— звесткі, якія змяшчаюцца ў рэестры вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін, размяшчаюцца на афіцыйным сайце дзяржаўнай установы “Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранцінеі ахове раслін” у сетцы Інтэрнэт.

Парадак вядзення рэестра вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін устанаўліваецца Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Алена МІСАРЭВІЧ,
вядучы аграном Дзятлаўскай дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранцінеі ахове раслін

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

3 часа ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

4 часа ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

1 день ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

1 день ago