Ва ўрочышчы Рыбакі адбыўся штогадовы агляд-конкурс добраахвотных пажарных і санітарных дружын Дзятлаўшчыны.
Сёлета яго ўдзельнікамі сталі 11 каманд сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый раёна.
Пасля рэгістрацыі і жараб’ёўкі каманды санітарных дружын у поўнай гатоўнасці сабраліся на старце.
Распачала спаборніцтвы праверка аснашчэння, укамплектаванасці медыцынскіх сумак санітарных дружын. Пасля каманды “Газы!” сандружынніцы павінны былі хутка надзець процівагазы, а затым уратаваць пацярпелых. У ядзерным ачагу ўлічвалася экіпіраванасць і надзейнасць тэарэтычных ведаў канкурсантак. На наступным этапе сандружынніцы прадэманстравалі веды і навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі ў шпітальным аддзяленні, атрымалі парады ад спецыялістаў. На заключным этапе, акрамя ведання інфекцыйных хваробаў, каманды павінны былі правільна зрабіць забор пробаў вады і глебы для даследавання.
І толькі на фінішы, пасля завяршэння ўсіх выпрабаванняў, можна было адпачыць і падбадзёрыцца гарачым чаем ад раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа.
У праграму спаборніцтваў супрацьпажарных фарміраванняў сёлета ўвайшлі пажарная эстафета, баявое разгортванне ад мотапомпы і аўтацыстэрны. Сярод пажарных падраздзяленняў сёлета ў эстафеце лепшымі былі ўдзельнікі пажарнай дружыны Дварэцкага льнозавода, у баявым разгортванні ад мотапомпы – Дзятлаўскага лясгаса. У баявым разгортванні ад аўтацыстэрны бралі ўдзел каманды дзвюх арганізацый, якія маюць пажарную тэхніку. Лепшай у гэтым відзе сёлета была каманда Дзятлаўскага лясгаса, на другім месцы – СГФ “АграМілк”. Па выніках усіх этапаў пераможцай стала пажарная дружына Дзятлаўскага лясгаса, віцэ-чэмпіён – каманда Дварэцкага льнозавода, бронзавы прызёр – зборная КСУП “Хвінявічы”. Пераможцы адзначаны граматамі раённага выканаўчага камітэта і грашовымі прэміямі ад Дзятлаўскага добраахвотнага пажарнага таварыства.
У спаборніцтвах санітарных дружын сёлета лепшай названа сандружына ААТ “Граніт-Агра”, якую рыхтавала да спаборніцтваў фельчар Таркачоўскага фельчарска-акушэрскага пункта Раіса Альшэўская. На другім месцы замацавалася каманда КСУП “Хвінявічы” (інструктар – фельчар Парэцкай амбулаторыі Тэрэза Плошчанка). Трэцімі сталі сандружынніцы КСУП “Войневічы”. Іх падрыхтоўкай да конкурсу займалася фельчар Войневіцкага ФАПа Іна Рукан.
Уладальнікі прызавых месцаў, акрамя дыпломаў, атрымалі грашовыя прэміі, а таксама падарункі ад раённага таварыства Чырвонага Крыжа. Прызам за зладжаную камандную работу была адзначана санітарная дружына КСУП “Жукоўшчына”.
Лепшыя санітарная і пажарная дружыны раёна прадставяць Дзятлаўшчыну на абласных спаборніцтвах.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…