Да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Захаваць такія помнікі – наш святы абавязак

У юбілейны год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аб’яўлены ў нашай краіне Годам добраўпарадкавання, на Дзятлаўшчыне рэалізуюцца знакавыя і надзвычай важныя ініцыятывы. Адна з іх – рэканструкцыя помніка на магіле больш як 300 мірных жыхароў, расстраляных фашыстамі ва ўрочышчы Цагельня. Праект стаў вынікам плённага супрацоўніцтва раённай улады і калектыву ТАА “Ізакам”. Падрабязней аб гэтым расказаў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Шалесны. 

– Аляксандр Аляксандравіч, якім чынам прыйшло рашэнне аб аднаўленні помніка часоў Вялікай Айчыннай вайны?

– На Дзятлаўшчыне ва ўсе часы помняць ахвяраў вайны і ўшаноўваюць памяць пра іх, вялікую ўвагу надаюць утрыманню ў парадку помнікаў і пахаванняў тых гадоў. Так, па прапанове раённага выканаўчага камітэта наша арганізацыя, як і многія іншыя ў раёне, узяла шэфства за такім аб’ектам ва ўрочышчы Цагельня. Мы выехалі на месца, правялі агляд і вырашылі, што помніку неабходны наш удзел. Ніхто не застаўся раўнадушным да праблемы, бо мы – нашчадкі пакалення пераможцаў, асабіста бачылі на святочных парадах ветэранаў, дзякуючы якім мы жывём пад мірным небам і працуем на сваёй зямлі. Разам з кіраўніцтвам раёна вырашылі, што возьмемся за гэту справу, бо яна правільная і важная як для грамадства, так і для кожнага чалавека. А калі мы нешта робім, то абавязкова на 100 %, таму было вырашана не абмяжоўвацца проста навядзеннем парадку, а правесці поўную рэканструцыю.

– Як праходзіў працэс рэканструкцыі?

– Да рэалізацыі праекта мы змаглі прыступіць праз некалькі гадоў: чакалі рашэння ваеннага камісарыята раёна аб правядзенні на гэтым месцы раскопак па ўдакладненні колькасці загінулых. Агульная сума, выдаткаваная на работы, склала больш за 35 тысяч рублёў. Згодна з пашпартам аб’екта, мы не мянялі памеры помніка, пры гэтым цалкам абнавілі яго. Ачысцілі тэрыторыю ад дрэваў і кустарнікаў, пашырылі ўчастак дарогі да помніка, праклалі трубу для водаадвядзення, выканалі кювет. На месцы старога помніка зацэментавалі новы саркафаг, пакрылі яго керамагранітам, таксама абклалі гранітам сам помнік і замянілі зорку. На момант работ побач з асноўным спісам імёнаў загінулых заўважылі дадатковы, створаны, верагодна, мясцовымі жыхарамі на аснове сямейных архіваў. Усе імёны мы дадалі ў шэсць новых таблічак, на адной з іх пакінулі месца на выпадак, калі будуць адкрыты новыя. Вакол помніка пасадзілі рабінкі і пасеялі траву. На сёння работы па рэстаўрацыі помніка ў Цагельні падыходзяць да завяршэння. Да існуючага манумента дадасца яшчэ адна дэталь, якая завершыць кампазіцыю, – гэта кніга з граніту, у якой будзе выгравіравана малітва на дзвюх мовах. Застанецца толькі пашырыць пад’езд да гэтага месца, каб усе жадаючыя жыхары і госці раёна змаглі прыехаць ушанаваць памяць загінулых.

– Хто займаўся работамі?

– У справу актыўна ўключыўся калектыў ТАА “Ізакам”. Наша каманда прафесіяналаў з вялікай увагай і беражлівасцю выканала ўсе неабходныя работы, каб аднавіць помнік і забяспечыць яго даўгавечнасць. Працавала будаўнічая брыгада на чале з інжынерам Юрыем Залеўскім, выдаленнем расліннасці займаліся трактарысты і вадзіцелі пагрузчыкаў. Лічу, што атрымаўся дастойны вынік.

– Наколькі актуальна сёння супрацоўніцтва органаў улады і арганізацый раёна ў плане захавання гістарычнай памяці?

– Падзеі апошніх гадоў выразна паказваюць, што выхаваўчы працэс для сучаснікаў і моладзі набывае ключавое значэнне. Калі ў Еўропе ўзнімаюць галаву неафашысцкія фарміраванні, мы абавязаны не дапусціць скажэння гісторыі на роднай зямлі, а захаваць памяць аб подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў для наступных пакаленняў і ўвекавечыць яе ў матэрыяльнай спадчыне. Мы правялі грунтоўную работу, бо верым, што захаванне помнікаў гісторыі і культуры з’яўляецца адным з нашых ключавых сацыяльных абавязкаў. Абноўлены аб’ект зойме сваё месца ў маршруце Памяці Дзятлаўшчыны. Дзякуем усім, хто ўнёс свой уклад у гэты значны праект, і спадзяёмся, што наша сумесная праца будзе служыць напамінам аб важнасці міру і чалавечнасці.

Наталля АВЯРЧУК
Фота аўтара, калектыву ТАА “Ізакам”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина 

administrator

Recent Posts

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

4 часа ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

6 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

6 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

11 часов ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

11 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

11 часов ago