Да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Нізкі вам паклон і доўгіх гадоў жыцця!

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца святочная эстафета, прымеркаваная да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтым разам да віншавальнай дэлегацыі, у якую ўвайшлі прадстаўнікі раённай улады, ваеннага камісарыята, грамадскіх аб’яднанняў, далучыўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда.

Яны наведалі ў Дзятлаве былых малалетніх вязняў нямецкіх канцлагераў Веру Калпінскую, Галіну Сліжэўскую, Раісу Венславоўскую.

– Вы бачылі вайну дзецьмі, на вашу долю выпалі цяжкія выпрабаванні. Аднак, нягледзячы на нечалавечыя ўмовы жыцця і зверствы фашыстаў, вы не палі духам, выстаялі, усё жыццё застаючыся вернымі роднаму краю, рабілі ўклад у росквіт сваёй Радзімы. Нізкі паклон вам за гэта, – звярнуўся да жанчын Андрэй Жамойда. – На жаль, усё менш сярод нас застаецца сведкаў Вялікай Айчыннай вайны, таму наш абавязак захаваць вашы ўспаміны і перадаць іх нашчадкам, каб не дапусціць паўтарэння тых страшных падзей. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, мірнага неба над галавой.

Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец уручыў жанчынам юбілейныя медалі “80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”. Да віншаванняў далучыліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык разам з актывістамі ад моладзі Дзятлаўшчыны, а таксама ўдзельнікі народнага хору “Ветэраны ў страі”, у выкананні якіх прагучалі вядомыя франтавыя песні “Дзень Перамогі”, “Кацюша” і “Смуглянка”.

У гэты ж дзень віншаванні прымалі Валянціна Стукач з аграгарадка Раготна і жыхарка Дзямянаўцаў Юлія Казак. Да Дня Перамогі ўсе яны атрымалі грашовыя выплаты ад дзяржавы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ВОВ #нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина 

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

30 минут ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

32 минуты ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

17 часов ago