Вас памятае свет уратаваны. Цяжкімі вёрстамі вайны

Пра Вялікую Айчынную вайну напісаны тысячы кніг, знята мноства кінастужак. Згадамі цікавасць да гэтай тэмы не слабее.

Таксама жыве памяць пра тую трагедыю, якая абрынулася на нашу краіну, і пра тых герояў, якія цаной свайго жыцця выстаялі і перамаглі.

У рэдакцыю звярнулася ўнучка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ціхана Сямёнавіча Пекара, які жыў, працаваў і знайшоў свой спачын у вёсцы Карыца-2 Данілавіцкага сельскага савета.

Яна паведаміла, што яе дзядуля нарадзіўся ў далёкім 1909 годзе. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Ціхана Сямёнавіча прызвалі ў рады Чырвонай Арміі. Гэта быў чэрвень1944 года.

Архіўныя дакументы сведчаць наступнае: “Знаходзячыся ў 202 асобным сапёрным батальёне ІІ Беларускага фронту, неаднаразова рабіў праходы ў мінных палях і драцяных загародах праціўніка, тым самым забяспечваючы рух нашых часцей наперад. Таварыш Пекар асабіста абясшкодзіў больш за 400 мін праціўніка і зрабіў 5 праходаў у драцяных загародах. 20 лістапада 1944 года пры мініраванні шашэйнай дарогі каля горада Радзімін агнём свайго аўтамата ён прыкрыў таварышаў і асабіста знішчыў 8 немцаў. У гэтым баі быў лёгка паранены куляй у левую руку. Па выздараўленні таварыш Пекар вярнуўся зноў у 202 аддзяленне сапёрнага батальёна. Каля горада Плушчён разам са сваімі таварышамі падарваўтры ДЗОТы. З 13 па 14 студзеня 1945 года ў час пракладання праходаў у мінных палях і драцяных загародах быў цяжка паранены ў правую руку разрыўной куляй”.

Акрамя гэтага, Ціхан Сямёнавіч Пекар учас вайны атрымаў кантузію, быў камісаваны па раненні 7 мая 1945 года, з’яўляўся інвалідам Вялікай Айчыннай вайны ІІІ групы, а яго баявыя подзвігі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнам Славы III ступені,  медалямі  “За адвагу”,“За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, шматлікімі юбілейнымі медалямі.

Ціхана Сямёнавіча Пекара не стала 18 мая 1975 года, але памяць пра яго павінна жыць вечна.

Падрыхтавала Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

12 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

12 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

13 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

14 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

14 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago